Сход адказных за інфармацыю

У епархіяльным упраўленні пад старшынствам Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, адбыўся сход адказных за інфармацыйную работу ў благачыннях. Падчас пасяджэння былі падведзены вынікі работы за 2015 год і вызначаны перспектывы развіцця на бягучы год. Вольга Семянюк, адміністратар епархіяльнага сайта, адказная за работу інфармацыйнага аддзела епархіі, азнаёміла прысутных з вынікамі. Першай гадавой нарады старшыняў інфармацыйных аддзелаў епархій Беларускай праваслаўнай царквы, якая нядаўна адбылася ў г. Мінску пад старшынствам Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Паўла. Адказныя за інфармацыйную работу ў благачыннях таксама былі азнаёмлены з тэзісамі даклада старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела В.Р.Лягойды, прадстаўленым на Архіерэйскім Саборы ў лютым бягучага года. У ім закраналіся пытанні ўзаемадзеяння духавенства з сучаснымі медыясродкамі.
Епіскап Іаан звярнуў увагу і на работу сайтаў благачынняў, абнаўляльнасць і напаўняльнасць іх своечасовай інфармацыяй, на супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі ў рэгіёнах, а таксама на магчымасці сацыяльных сетак для праваслаўных.
Напрыканцы сустрэчы адказныя за інфармацыйную працу ў благачыннях падзяліліся вопытам сваёй дзейнасцi.

На здымку: у час сустрэчы з адказнымі за інфармацыйную работу ў благачыннях.

Опубликовано ГЧ № 17. 5.03.6г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий