На старце – бацькі і дзеці

Умацаваць здароўе, як і сілы арганізма, што расце, дапамагае фізкультура. Таму ва ўсіх дашкольных установах асноўнае месца заўжды адводзіцца рухальнай актыўнасці. Зацікавіць хлопчыкаў і дзяўчынак вясёлай зарадкай, спартландыямі і фізкультурнымі гульнямі стараюцца і ў дзіцячым садку вёскі Чарняны. Вось і нядаўна кіраўнік фізічнага выхавання Вольга Пятручык і выхавальнік Валянціна Філановіч падрыхтавалі для выхаванцаў сярэдняй групы, а наведвае яе 13 дзетак, спартыўнае свята “Вясёлыя старты”. І найбольш парадавала арганізатараў яго тое, што падтрымалі мерапрыемства ўсе бацькі. Да спартыўных заняткаў сваіх дзетак таты і мамы, як расказвае кіраўнік фізвыхавання, ставяцца вельмі сур’ёзна. Адразу адгукнуліся на заклік набыць для хлопчыкаў і дзяўчынак спартыўную вопратку, ахвотна займаюцца з дзеткамі фізічнымі практыкаваннямі, а калі ў дзіцячым садзе праходзіць спартыўнае свята, ніколі не лянуюцца асабіста ў ім паўдзельнічаць. А дзецям гэта вельмі падабаецца, бо падтрымка самага блізкага чалавека заўжды надае ўпэўненасці і выклікае жаданне праявіць сябе. Быць задзейнічанымі ў святах, якія праводзяцца ў садзе, падабаецца і самім бацькам. Бо толькі тады можна забыцца пра ўсе клопаты, успомніць самы лепшы час – сваё дзяцінства, зноў у нейкім сэнсе хоць на кароткі час вярнуцца ў яго. Таму цікавыя спартыўныя святы чакаюць не толькі хлопчыкі і дзяўчынкі, але і дарослыя.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: дзеці і бацькі сярэдняй групы УА “Чарнянскі дзяржаўны дзіцячы сад” пасля спартыўнага свята.
Фота Вольгі Пятручык.

Опубликовано ГЧ № 18 от 12.03.16 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!