Аляксей — першы

Вось ужо на працягу якіх гадоў у нашай навучальнай установе рыхтуюць, акрамя іншых, і такіх спецыялістаў, як трактарыст-машыніст. Юнакі, якія паступаюць да нас з мэтай набыць гэтую спецыяльнасць, паралельна навучаюцца кіраваць рознымі відамі транспарту, як легкавога, так і грузавога.
Каб павысіць узровень прафесійнага майстэрства на базе нашага ліцэя быў арганізаваны конкурс па кваліфікацыі “трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці”.
Удзельнікам конкурсу трэба было прайсці два туры:тэарэтычны і практычны. У першым туры арганізатары гэтага прафесійнага спаборніцтва высвятлялі, як удзельнікі конкурсу ведаюць правілы дарожнага руху, умеюць разбіраць і збіраць вузлы механізмаў.
А на практыцы неабходна было абавязкова выканаць работы па тэхнічным абслугоўванні трактара, запуску рухавіка, ваджэнні трактара ўперад і назад па маркернай і правешанай лініі, пад’ехаць да прычапных і навясных сельскагаспадарчых машын. Абавязковай умовай пры гэтым было выкананне правілаў тэхнікі бяспекі.
Усе навучэнцы добра справіліся з заданнямі тэарэтычнага і практычнага тураў, паказалі высокі ўзровень ведаў і навыкаў.
А першае месца было прысуджана навучэнцу 278-й групы Аляксею Андрасюку.
Таццяна Белаш, метадыст дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
На здымку: у час конкурсу прафесійнага майстэрства.

Опубликовано ГЧ № 25 от 6.04.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!