Яўныя пераможцы па безнаяўнаму

У раёне прайшоў конкурс на найбольшы прырост безнаяўных абаротаў у аб’ектах гандлю і сервісу, дзе ўстаноўлена тэрмінальнае абсталяванне. Ініцыіраваў яго ААТ «ААБ «Беларусбанк». У конкурсе ўдзельнічала 5 арганізацый і гандлёвых кропак: цэнтральная аптэка №14, АЗС №8 і №19, магазіны №13 “КобрынБакалея”, “Брэстаблгарант” і “Нашы боты” ад “Брэстабутакгандлю”.
Па выніках конкурсу пераможцам быў прызнаны магазін “Нашы боты”. Калектыву гэтай гандлёвай кропкі ўручаны каштоўны падарунак.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: работніца магазіна Таццяна ЗАЛЯ­ШЧУК прымае падарунак ад дырэктара ЦБП №120 Алега ЯКУБЧЫКА.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!