Дзень душэўнай работы
23 красавіка ў Беларусі прайшоў суботнік. Актыўна падтрымалі
гэтую традыцыйную штогадовую працоўную акцыю і на
Маларытчыне. У раёне ўдзел у агульнарэспубліканскім суботніку прыняло больш за 10 тыс. чалавек. Агульнымі намаганнямі зароблена
больш за 150 мільёнаў рублёў.
Падчас рэспубліканскага суботніка першачарговая ўвага была нададзена навядзенню санітарнага парадку і добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Маларытчыны працавалі ў асноўным на сваіх адміністрацыйных тэрыторыях, прылеглых і замацаваных за суб’ектамі гаспадарання ўчастках, у дварах жылых забудоў, на вуліцах горада і сельскіх населеных пунктаў, а таксама ў шматлікіх грамадскіх месцах.
Удзел у суботніку прынялі розныя па сваім сацыяльным статусе людзі. Прыклад у добраўпарадкаванні горада паказаў Мікалай Шум, старшыня райвыканкама. Мікалай Мікалаевіч і яго намеснікі, а таксама работнікі райвыканкама спачатку працавалі на пасадцы елак звычайных (140 штук) у квартале індывідуальнай жылой забудовы па вуліцы Лакціёнава. Затым усе разам ачышчалі каналы ад дзікага кустоўя і дрэў на вуліцах Лакціёнава і Гаражная.
Актыўна папрацавалі на суботніку школьнікі. У гэтым і карысць, і выхаваўчы аспект. Такім жа выхаваўчым аспектам павінен стаць прыклад кожнага дарослага.
***
Арганізацыі, калектывы якіх удзельнічалі ў суботніку, заробленыя грошы пералічваюць на рахунак райвыканкама № 3641360090039 у ЦБУ № 120 ААБ “Беларусбанк”. Райвыканкам пералічвае 100% сродкаў на разліковы банкаўскі рахунак Брэсцкага аблвыканкама № 3641000000028, філіял № 100 – Брэсцкае абласное ўпраўленне ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” г. Брэст, МФО 150501246, УНП 200257008, ОКПО 00022697.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Мікалай ШУМ, старшыня райвыканкама, на пасадцы елак па вуліцы Лакціёнава; падчас правядзення агульнарэспубліканскага суботніка на вуліцах Гаражнай і Савецкай.
Фота аўтара і Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.
Опубликовано ГЧ № 31 от 27.04.16г.