Сантаўскі фармат

Сонечны суботні дзень 23 красавіка. Святочная атмасфера на вуліцы Школьнай, 12 у Маларыце, дзе сабраліся сотні гараджан. Тут адбылося адкрыццё новага магазіна “Санта Кэш”, у якім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Мікалай Шум, дырэктар гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Санта Рытэйл” Аляксандр Чуйко, будаўнікі, якія ўзводзілі аб’ект.

Агульная плошча магазіна – 833 квадратныя метры, з якіх амаль 550 займае гандлёвая зала. Тут створана 35 рабочых месцаў. Магазін пабудаваны “з нуля”, таму пры ўзвядзенні ўлічваліся ўсе сучасныя патрабаванні да падобных аб’ектаў. І гэта ўжо назіраецца на падыходзе – абуладкаваная аўтастаянка, добраўпарадкаваная тэрыторыя, а далей – прасторная гандлёвая зала, шырокія праходы паміж стэлажамі, новае халадзільнае і гандлёвае абсталяванне, умяшчальныя і зручныя цялежкі для пакупак.
Усіх, хто прыйшоў у гэты дзень на адкрыццё, чакалі прыемныя сюрпрызы: святочнае прадстаўленне з удзелам клоўнаў, мімаў, казачных персанажаў, а таксама дэгустацыі прадукцыі брэсцкіх прадпрыемстваў, фірменнага марожанага “Юккі”, якое выпускае “Санта Брэмар”.
Прадпрыемства пашырае сваю гандлёвую сетку. Сёння магазіны фармату “Санта Кэш” працуюць ужо ў Гомелі, Брэсце, Жлобіне, Барысаве, Слуцку, Пінску і Кобрыне. “СантаКэш” у Маларыце – 9-ы магазін у такім фармаце.
— Галоўная асаблівасць магазіна, — адзначыў Аляксандр Чуйко, — гэта невысокія цэны і якасць тавару. Таму мы будзем вельмі рады, калі вы будзеце пакідаць магазін з добрым настроем.
На карысць невысокіх цэн кампаніі даводзіцца мінімізаваць выдаткі на захоўванне і падрыхтоўку тавару да продажу, таму пакупнікам прапанавана стапрацэнтнае самаабслугоўванне, а тавар прадстаўлены ў гандлёвай зале на абсталяванні складскога ўзору, умяшчальным і зручным, у заводскай упакоўцы вытворцаў. Аднак пры гэтым у кампаніі вельмі ўважліва падышлі да арганізацыі якаснага абслугоўвання пакупнікоў, забяспечыўшы ім камфортную для пакупак атмасферу. Але ўсё ж самым прыемным у “Санта Кэш” застаюцца цэны. Асобую ўвагу варта ўдзяляць акцыйным таварам, якія ў зале выдзелены чырвонымі цэннікамі з лаканічным заклікам “Купі выгадна”: цэны на гэтыя пазіцыі вельмі парадуюць аматараў эканомных пакупак. Такіх пазіцый у магазіне каля 200.
Асартымент багаты: на паліцах можна знайсці мяса і птушку, бакалейныя тавары, кансервы, свежыя гародніну і садавіну, алкагольныя і безалкагольныя напоі, прамысловыя тавары першай неабходнасці, і, вядома, прадастаўлены шырокі выбар прадукцыі групы кампаніі “Санта” – рыба марожаная, салёная, вэнджаная, рыбная кулінарыя, морапрадукты, малочная прадукцыя.
Улічана месца размяшчэння магазіна – вакол густанаселены жылы мікрараён. Таму для зручнасці пакупнікоў у асартымент уключаны тавары паўсядзённага попыту, не характэрныя для класічнага “Санта Кэш”: хлеб, малако, каўбасныя вырабы, свежыя гародніна і садавіна. Акрамя таго, на пляцоўках магазіна абуладкаваны ўласны нарыхтоўчы цэх, дзе гатуюць свежыя мясныя паўфабрыкаты – курыную раздзелку, фаршы, галубцы. Гэта, несумненна, парадуе гаспадынь: сапраўдная падтрымка пры нечаканым візіце гасцей.
Такім чынам, за кашалёк – і ў “Санту Кэш”. Працуе магазін штодзённа з 9.00 да 22.00.
Ніна СВІЦЮК.

НА ЗДЫМКАХ: у час адкрыцця магазіна “Санта Кэш” па вуліцы Школьнай, 12 у Маларыце.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 31 от 27.04.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!