Натхнёныя прыкладам дарослых

Падтрымаўшы добраахвотную акцыю “Наш чысты лес”, якая праходзіла па ўсёй рэспубліцы 23 кастрычніка, работнікі Маларыцкага лясгаса і ўсіх лясніцтваў раёна, арганізаваўшы школьнікаў,  адправіліся наводзіць парадак у месцах адпачынку, ля помнікаў, на прыпынках, уздоўж дарог.  Каб ліквідаваць сляды нецыві­лізаванага летняга адпачынку людзей, давялося вынесці з лясных тэрыторый больш за 60 кубаметраў смецця. Удзел у акцыі прыняло амаль 300 чалавек. Разам з работнікамі лесу старанна працавалі вучні Радзежскай, Олтушскай, Ланской, Гвозніцкай, Хмялёўскай і Збуражскай сярэдніх школ. Да акцыі актыўна далучыліся  і лідары маладзёжнага руху раёна — начальнік аддзела па справах моладзі Аляксандр Галоўчык і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Юрый Варанчук. Разам з вучнямі 8 “Б” класа раённай гімназіі яны адправіліся ў лясны масіў ля “Ваеннага” возера,  дзе хлопчыкі і дзяўчынкі,  натхнёныя прыкладам дарослых,  з энтузіязмам “змагаліся” за чысціню прыгожага куточка прыроды.
Мэта такой акцыі, лічаць у лясгасе, не толькі ачысціць лес, але і пастарацца выхаваць у моладзі любоў да прыроды,  а таксама беражлівыя адносіны да яе.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час акцыі.
Фота Наталлі КАСЯНЮК і Юрыя ВАРАНЧУКА.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!