Марш-кідок – у гонар ПерамогіМарш-кідок – у гонар Перамогі

  Максім Фадзееў, маларытчанін, былы дэсантнік, а цяпер старшыня грамадскага аб’яднання “Клуб дапрызыўнай падрыхтоўкі”, стаў ініцыятарам  і адным з арганізатараў марш-кідка, прымеркаванага да 71-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.  Добрае пачынанне падтрымалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел унутраных спраў Маларыцкага райвыканкама, атрад патрульна-паставой службы міліцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, Маларыцкі раённы ваенны камісарыят, 38-ая асобная гвардзейская Чырванасцяжная Венская мабільная брыгада, аддзел пагранічнай службы “Маларыта”, а таксама ветэраны паветрана-дэсантных войск.

-Мерапрыемства павінна паспрыяць выхаванню пачуц­ця патрыятызму і гонару ў маладога пакалення за вялі­кі подзвіг, які здзейснілі на­шы дзяды і прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — сказаў перад пачаткам спаборніцтваў Максім Фадзееў. – Думаю, што марш-кідок, які стане традыцыйным, паспрыяе павышэнню іміджу Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, органаў пагранічнай службы і падраздзяленняў МНС Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве, якое пра­водзілася ва ўрочышчы “Чорны лес”, прынялі ўдзел 8 каманд з 7 устаноў адукацыі Маларытчыны. Марш-кідок, працягласць якога складала 3 км 800 метраў, неабходна было прайсці па зададзеным маршруце ў лясной мясцовасці. На шляху да фінішу юнакі і дзяўчаты пераадольвалі 9 умоўных эта­паў: “Балота”, “Навясная пе­ра­права”, “Раз­­борка-зборка аўтамата АК-74”, “Засада”, “Граната”, “Хімабарона”, “Навясная пераправа на паралельных вя­роўках”, “Стральба”, “Эвакуацыя параненага”.
Ва ўпартай барацьбе першае месца заняла каманда юнакоў 10-11 класаў з раён­най гімназіі ў складзе Дзмітрыя Максімука, Яўгена Юхімука, Арцёма Гаўрылюка, Паўла Асіпука, Аляксандра Ярмашука, Дзмітрыя Кузьміча, Віталія Смаля. Нечаканасцю для многіх стала тое, што на другім месцы апынулася “Еўразія”, каманда дзяўчат (між іншым, адзіная сярод усіх удзельнікаў) з раённай гімназіі ў складзе Настассі Вітрук, Аляксандры Весяловай, Юліі Русавук, Ганны Макарук, Ганны Халізевай і настаўніцы Алены Сезік. Трэцяе месца дасталася юнакам з СШ №1. Акрамя таго, мацнейшыя былі вызначаны і ў індывідуальных відах праграмы (падняцці гіры і адцісканні), якія ў агульны залік камандам не ішлі.
На ўрачыстым закрыцці першага марш-кідка прысутнічалі Вадзім Галоўчык, першы на­меснік старшыні, і Вадзім Шпетны, намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама. Вадзім Міхайлавіч, Вадзім Паўлавіч, а таксама Максім Фадзееў уру­чылі пераможцам заслужаныя ўзнагароды.
* * *
Спонсарамі мерапрыемства сталі Маларыцкі кансерва­вага­роднінасушыльны камбінат і сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Раскорм”.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: пасля ўзнага­роджвання пераможцаў марш-кідка.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 36 от 14.05.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!