Стымул для новых перамог

У р12-ы раз у аблвыканкаме ад­з­на­чылі лепшыя рэдакцыйныя ка­лектывы і творчых работнікаў, якія выйшлі пераможцамі ў абласным спа­борніцтве сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных жур­­налістаў. Цырымонія ўшанавання прай­шла ў мінулую пятніцу ў Брэсцкім музычным каледжы імя Рыгора Шырмы.
Перад пачаткам мерапрыемства жур­на­лісты пабывалі на экскурсіях у Брэсц­кім дзяржаўным музеі “Выратаваныя мастацкія каш­тоў­насці” і Брэсцкім абласным краяз­наўчым музеі.
Пачынаючы цырымонію ўзнагароджання, намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык адзначыў,што ўзровень брэсцкай журналістыкі з кожным годам расце і расце. І гэта прызнана не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Леанід Аляксандравіч па­дзякаваў творчым работнікам рэдакцый газет, радыё і тэлебачання за якасны інфармацыйны прадукт.
— Вы інфармуеце, выхоўваеце і падахвочваеце нашых суайчыннікаў да добрых спраў, — падкрэсліў намеснік старшыні аблвы­канкама. — І робіце гэта аператыўна, аб’ектыўна і прафесійна,-гаварыў Леанід Аляксандравіч.
Пераможцы абласнога спаборніцтва былі вызначаны ў 12 намінацыях і адзначаны 22 спецыяльнымі Дыпломамі, якія ўручылі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Мурашкін, старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў Аляксандр Лагвіновіч, старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Анатоль Крэйдзіч.
У ліку пераможцаў і наша калега — адказны сакратар рэдакцыі райгазеты Ірына Касцевіч, аўтарскі праект якой ”Свае людзі” быў прызнаны лепшым у намінацыі ”Міжнацыянальныя адносіны і міжкультурны дыялог”(на здымку).
Па выніках мінулага года пераможцамі сярод рэдакцый прызнаны Баранавіцкая аб’яднаная газета “Наш край”, “Ляхавіцкі веснік” і “Кобрынскі веснік”.
Цудоўным падарункам усім творчым работнікам, удзельнікам ўшанавання быў канцэрт навучэнцаў музычнага каледжа.
Наш кар.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА

Опубликовано ГЧ № 40 от 28.05.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!