ДАБРО ДЛЯ “ДАБРЫНІ”, ці Чаму вучыць спагада

Як зрабіць так, каб свет вакол нас станавіўся намнога лепшым? Ці ўсе намаганні ты прыклаў, што залежалі ад цябе, альбо вырашыў перастрахавацца, а раптам не атрымаецца? Першыя крокі ў любой новай справе даюцца нялёгка, бо спачатку ты ідзеш усляпую, але трэба паспрабаваць. Так думала і я, калі пачынала першую акцыю па аказанні дапамогі грамадскаму прытулку для бяздомных жывёлін “Дабрыня” ў г. Брэсце. Гэта была сапраўдная калектыўная творчая справа майго класа, якая праходзіла ў некалькі этапаў і ў якую ўключыліся неабыякавыя дзеці, бацькі і настаўнікі. Напомню, што першы блін аказаўся зусім не камяком – мы сабралі каля 100 кілаграмаў сухога корму, больш чым 60 кілаграмаў розных круп, 2 232 000 рублёў і шмат іншага, таму другую акцыю пачыналі больш смела.

Пакрыху мы пачалі вучыцца спагадзе, інакш кажучы, дапамагаць тым, хто ў ёй меў вострую патрэбу. Дзеці пастаянна з цікавасцю пыталі, пра што новае мы будзем расказваць на агульнашкольных мерапрыемствах, якія новыя старонкі з жыцця братоў нашых меншых раскрыем і данясем да астатніх.

Інфармацыйную гадзіну мы пра­­водзілі адразу пасля майскіх святаў, таму вырашылі расказаць дзецям пра тое, які ўклад унеслі чацвераногія ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. А зрабілі яны нямала. Згодна з афіцыйнай статыстыкай у час Вялікай Айчыннай вайны сабакі выцягнулі з поля бою каля 700 тысяч параненых; знайшлі 4 мільёны мін і фугасаў; удзельнічалі ў раз­мініраванні 300 вялікіх гарадоў; у баявой абстаноўцы даставілі 200 тысяч дакументаў; праклалі 8 тысяч кіламетраў тэлефоннага проваду; знішчылі 300 варожых танкаў. Было ж іх на вайне 60 тысяч. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікаў расказ пра самых знакамітых сабак, якія праявілі сябе на вайне. Гэта Джульбарс і Дзіна. Джульбарс – адзіны сабака ў СССР, што быў удастоены медаля “За баявыя заслугі”. Менавіта гэты сабака знайшоў 7468 мін і больш чым 150 снарадаў. З яго дапамогай былі размініраваны цудоўныя замкі ў Празе, непаўторныя саборы ў Вене і палацы над Дунаем. Пасля заканчэння вайны Джульбарс прыняў удзел у парадзе 1945 года на Чырвонай плошчы. Аднак аўчарка не змагла самастойна прымаць удзел у шэсці на парадзе, паколькі была паранена ў канцы вайны. Па гэтай прычыне Іосіф Сталін распарадзіўся змайстраваць з кіцеля нешта накшталт латка, у якім сабаку-героя пранёс па Чырвонай плошчы камандзір 37-га асобнага батальёна размініравання маёр Аляксандр Мазавер.
Другі сабака, гісторыя якога ста­ла вельмі папулярнай у пачатковай школе, — гэта аўчарка Дзіна. Ён удзельнічаў у размініраванні і ў “рэйкавай” вайне на тэрыторыі Беларусі, а таксама сам пусціў пад адхон нямецкі воінскі эшалон. У кароткай зводцы гаварылася: “19 жніўня 1943 года на перагоне Полацк-Дрыса падарваны эшалон жывой сілы праціўніка, знішчана 10 вагонаў, выведзены са строю вялікі ўчастак чыгункі. Ад цыстэрн з гаручым, што ўзарваліся, на ўсім участку распаўсюдзіўся пажар. З нашага боку страт няма”. Так паспяхова закончылася ўнікальная ў баявой практыцы аперацыя з прымяненнем сабакі-дыверсанта. За яго падрыхтоўку лейтэнант Дзіна Волкац была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі. Пасля вайны сабака быў прыкамандзіраваны да музея баявой славы.
У нашых саюзнікаў таксама былі чацвераногія памочнікі, некаторыя з якіх атрымалі баявыя ўзнагароды пасмяротна, а ашыйнік сабакі Джу­дзі, які быў ваеннапалонным у канцлагеры, і сёння захоўваецца ў Імперскім ваенным музеі г. Лон­дана.
У час акцыі мы шмат даведаліся і пра жывёлін-інвалідаў. Ні для каго не сакрэт, што калі правесці апытанне грамадскасці, каб вы­светліць, што рабіць з такімі жывёлінамі, абсалютная большасць прапануе іх усыпіць, прыкрываючыся “гуманным” выразам “каб не пакутавалі”. Адкуль такая “гуманнасць” і ці гуманнасць гэта наогул? Можа, менавіта таму мы так рэдка бачым на нашых вуліцах людзей-інвалідаў з абмежаванымі магчымасцямі. Можа, таму ім так цяжка адчуваць на сабе пастаян­ныя “чулыя” погляды, у якіх хаваец­ца не толькі спагада, колькі дапытлівасць. Не раз, калі была на медыцынскіх рэабілітацыйных экспертных камісіях, чула ад інвалідаў шчырыя прызнанні: маўляў, як хо­чацца, каб іх успрымалі, як здаровых людзей. Людзям і жывёлінам-інвалідам проста трэба дапамагчы адаптавацца ў навакольным асяроддзі. Пра такія рэальныя гісторыі, звязаныя з жывёлінамі-інвалідамі, мы расказалі астатнім дзецям, пры­чым некаторыя з такіх сабак дабіліся вялікіх поспехаў і цяпер здаровыя людзі не ведаюць, як без іх можна абысціся.
Свет не без добрых людзей. І ў нашым горадзе таксама ёсць такія, хто дапамагае не толькі здаровым катам і сабакам, але і жывёлінам з абмежаванымі магчымасцямі. Як правіла, такія людзі не афішыруюць сваю дапамогу, а проста моўчкі выратоўваюць жывёлін без лап, з пашкоджаннямі пазваночніка, сляпых і г.д. Даведваешся пра іх выпадкова. Упэўнена, што маларытчан, якія гатовы прыйсці на дапамогу сваім чацвераногім сябрам, значна больш. Проста мы расказалі пра тых, каго ведаем асабіста. Гэта Валянціна Раманаўна Калоша, Юлія Сяргееўна Архінчэева, Алена Вітальеўна Чуль, Вольга Леанідаўна Турбіна, Наталля Мікалаеўна Заляшчук, Жанна Валер’еўна Клюнчык, Іван Канстанцінавіч Шаршуновіч і мно­гія іншыя.
Пасля таго як мы правялі інфар­мацыйную гадзіну, у гімназіі пачаў працаваў “Кіёск дабра”, куды ўсе, хто жадаў, маглі здаць рэчы, якія хоць нейкім чынам аблегчаць жыццё чацвераногіх братоў. Самымі актыўнымі ўдзель­нікамі акцыі сталі вучні па­чатковых класаў. Асабліва вылу­чыліся дзеці настаўнікаў Святланы Канстанцінаўны Аксянюк, Валянціны Мікалаеўны Раманенкі, Алены Леанідаўны Гапонік, Жанны Валер’еўны Клюнчык, Марыны Віктараўны Сіпчук, Людмілы Сяргееўны Сцепанюк і Таццяны Вячаславаўны Пракошынай. Сярод вучняў старэйшых класаў таксама знайшліся неабыякавыя, хто не мог застацца ўбаку. За 9 дзён акцыі мы сабралі 103 кілаграмы сухога корму для кошак і сабак, 42 кілаграмы розных круп і шматкоў, 1 мільён 720 тысяч рублёў і шмат іншае. А на свята апошняга званка ў нашым класе вырашылі “кветкавыя” грошы таксама патраціць на корм для бяздомных жывёлін і прыйсці на лінейку не з багатым букетам кветак, які праз некалькі дзён акажацца ў смеццязборніку, а з пакетам сухога корму. Бацькі пры гэтым не толькі з’эканомілі гро­шы (цэны на кветкі перад святам проста “кусаліся”), але і зрабілі добрую справу. Гэтую ідэю на ўрачыстай лінейцы падтрымалі 1 “А”, 2 “А”, 2 “Б”, 3 “А”, “Б”, “В”, 4 “А” і “Б” і 7 “Б” класы.
Прыемна было, што некаторыя настаўнікі і дзеці гарадской сярэдняй школы № 1 таксама адгукнуліся на заклік дапамагчы Брэсцкаму грамадскаму прытулку. Асабліва актыўнымі былі вучні Алены Вітальеўны Чуль, Аксаны Васільеўны Смаль, Вікторыі Аляксандраўны Астапук, Ганны Юр’еўны Гаўрылюк, Ганны Андрэеўны Бабіч, Святланы Мікалаеўны Казловіч, Наталлі Паў­лаўны Паўлюк і Наталлі Васільеўны Макушэнка.
Вялікі дзякуй бацькам вучняў 3 “А” класа Людміле Мельнік, Міраславе і Мікалаю Гаральчукам, якія на сваіх асабістых машынах завезлі ўсё сабранае дзецьмі ў прытулак, не ўзяўшы за гэта грошы. У прытулку гасцінцам вельмі ўзрадаваліся – перадавалі ўсім удзельнікам словы падзякі. Адно шчаня мы забралі с сабой. Цяпер яно будзе жыць у сям’і маларытчан Грышалёвых.
А калі і вы захочаце ўзяць сабе чацвераногага сябра з прытулка, дык гэта можна зрабіць пры дапамозе сацыяльных сетак, выкарыстаўшы наступныя адрасы https://vk.com/rabceva_brest (У кантакце)
https://ok.ru/naryabtsev (ад­накласнікі).
Хочацца расказаць аб запа­мінальных момантах праведзенай акцыі. Іншы раз дзеці з крыўдай гаварылі, што некаторыя бацькі адмаўляліся прымаць удзел у акцыі. “Як растлумачыць ім, што жывёлінам трэба дапамагаць?” – чула я не адзін раз ад малых. Узнікае пытанне: “Чаму некаторыя дарослыя самі метадычна прывучаюць сваіх дзяцей да чэрствасці і абыякавасці?” Не трэба выкладваць шалёныя грошы, дастаткова 10 – 20 тысяч рублёў, і вось ужо тваё дзіця ганарова ўносіць свой уклад у агульную добрую справу.
Яшчэ былі выпадкі, калі дзеці прыносілі невялікія грошы, тлумачачы, што бацькі ім далі на шакаладку ці марожанае. “Я абыдуся сёння без смакаты”, — гаварылі дзеці. Хіба гэта не важныя моманты? Ці не такім чынам фарміруецца моцны і добры характар? Хацелася б, каб некаторыя бацькі (няма чаго граху таіць, і некаторыя настаўнікі) не праходзілі міма нечага вельмі важнага, не адмаўлялі, калі дзіця хоча паахвяраваць грошы на добрую справу. Тады з цягам часу вы будзеце ганарыцца сваімі чулымі сынамі і дочкамі, якія змогуць тонка адчуваць усё, што навокал, суперажываць і не пройдуць міма чужога болю. І, магчыма, у кожнага з нас само па сабе адпадзе пытанне, ці не будуць у старасці нас саміх суправаджаць чуллівыя, але разам з тым абыякавыя погляды людзей, якія нас акружаюць. Бо ў свеце няма нічога выпадковага, усё заканамерна і ўзаемазвязана. Як гавораць: “Што пасееш, тое і пажнеш”. Ці вы так не лічыце?
Алёна ЛЕАНІДАВА, настаўніца пачатковых класаў раённай гімназіі.

Опубликовано ГЧ № 43 от 8.06.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ДАБРО ДЛЯ “ДАБРЫНІ”, ці Чаму вучыць спагада: 6 комментариев

  • 08.06.2016 в 1:01 пп
    Permalink

    Акция-это не плохо. Но как объяснить ребенку , что это медвежья услуга. Надо в первую очередь в веси закон, который заставлял бы тех людей который заводят себе животных, берут ли с приюта или на улице, нести ответственность за этих животных до конца их жизни. А не через год,эти животные будут на улице и опять их дом приют. Случай в Гродно- взяли собачку из приюта и собака истощена. А ЕСЛИ РОДИТЕЛИ НЕ ПРИНИМАЮТ УЧАСТИЕ -ЗНАЧИТ ВАМ НЕ ДОВЕРЯЮТ.

  • 09.06.2016 в 10:45 дп
    Permalink

    Почему помогать нуждающимся стало «медвежьей услугой»? Статья про то, что есть люди, которое что-то делают, а есть равнодушные и демагоги. Случаев много и хороших, и плохих. Пробуйте начать с себя-конкретные поступки, а не пустые рассуждения. Для детей самые лучшие примеры близкого окружения, а не разговор о законах.

  • 09.06.2016 в 3:05 пп
    Permalink

    У детей надо прививать чувство ответственности и учить самим зарабатывать деньги и кормить своих домашних животных и за них отвечать, а не ждать подачек. Если правильно преподносить это детям, то и гляди приюты закроются. А помощь-это не плохо , не надо переворачивать.

  • 22.06.2016 в 7:36 пп
    Permalink

    А что случилось с собачкой? Почему он умер?

  • 26.06.2016 в 1:26 пп
    Permalink

    Брали щенка непривитым из пункта умерщвления животных, на следующий день, после того, как выкинули щенят в поле в коробке на солнцепеке. Оказался болен энтеритом (в народе чумка). Инкубационный период две недели. У нас он прожил счастливой жизнью только 7 дней, т.е. был уже инфицирован. Если брать животных из приюта, а не из пункта умерщвления, то они уже будут привиты и стерилизованы. В приюте щенка мальчика на тот момент увы не оказалось, хотели спасти душу из Коммунальника, но увы…

  • 14.07.2016 в 12:12 пп
    Permalink

    Когда берут у людей или с улицы ни щенки, ни котята не привиты и ничего живут. А на счет счастливой жизни-это он сам сказал.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.