З гісторыі царквы ў імя святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Арэхава

Упершыню Арэхаўская царква ўпамінаецца ў 1668 г. У 1792 г. быў пабудаваны новы драўляны храм плошчаю 252 м.кв. Царкве належыла 217 дзесяцін зямлі. 1860 г. быў адметны тым, што дзякуючы намаганням святара Варфаламея Сіткевіча, у вёсцы пачала дзейнічаць царкоўна-прыходская школа. У 1873г. была прыбудавана званіца. Памятнымі былі 1884 і 1898 г.,  калі царкву наведваў архіерэй. З 1915 па 1919 гады службы ў храме не праводзіліся, а ў 1919 г. прыход быў зусім закрыты. У 1927 г. намаганнямі вяскоўцаў у в.Арэхава быў адноўлены самастойны прыход. Да 1930 г. пры царкве дзейнічала пачатковая аднакласная школа. У верасні 1943 г. немцы храм спалілі. У 1990г. прыхаджане вёсак Арэхава,  Дрочава, Перавое, Зеляніца звярнуліся ў райвыканкам з хадайніцтвам на дазвол пачаць будаўніцтва новай царквы. 10 ліпеня 1993 г. адбылося асвячэнне месца для будаўніцтва храма. 14 кастрычніка 1994 г. настаяцелем Арэхаўскага прыхода назначаны святар Анатоль Дударчук. У 1995 г. будаўніцтва было завершана. 12 лістапада 1998 г. храм асвяціў Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі. У 2000 г. пабудавана царкоўная школа.
На здымку: царква ў імя святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў в.Арэхава.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З гісторыі царквы ў імя святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Арэхава: 1 комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.