Абмяркоўваем

Алег Якубчык, дырэктар ЦБП № 120 ААТ ”ААБ Беларусбанк”:
— Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны яшчэ раз пераконвае ў тым, што перад усімі намі ставіцца задача зрабіць нашу Беларусь эканамічна моцнай і незалежнай. І толькі ад кожнага з нас залежыць, зможам мы яе такой зрабіць ці не. Мы добра разумеем, што чалавецтва пастаянна развіваецца, з’яўляюцца зусім новыя накірункі дзейнасці, і тыя дзяржавы, якія зоймуць новыя нішы, у будучым змогуць стаць лідарамі на наступным цывілізацыйным этапе развіцця. Сёння жыццё ставіць новыя задачы. Час размоў і дыскусій прайшоў. Думаю, наш народ прыйшоў ужо да разумення таго, што сёння трэба дзейнічаць. Па-дзелавому і без пустых размоў. Карацей кажучы, менш гаварыць і больш рабіць.
У выступленні Прэзідэнта кранула ўсё, а асабліва яго заключныя словы, калі ён гаварыў пра Кітай і параўноўваў гэтую краіну з нашай. Думаю, што многія напрамкі развіцця Кітайскай Народнай Рэспублікі нам трэба было даўно ўзяць на ўзбраенне. Тым больш, што рэальныя магчымасці для гэтага ў нашай краіне ёсць.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь — практычна адзіная краіна ў СНД, якая пайшла па шляху не распрадажы, а захавання і развіцця дзяржпрадпрыемстваў, многія з якіх і адчуваюць станоўчы эфект такой палітыкі. Далёка хадзіць за прыкладамі не трэба. Наш кансервавагароднінасушыльны камбінат сёння нарошчвае вытворчасць. Яго прадукцыя не залежваецца на складах. Яна запатрабавана не толькі ў нашай Беларусі, але і далёка за яе межамі. І гэта радуе.

Опубликовано ГЧ № 50 от 2.07.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!