Адданасць прафесіі

Невычарпальны аптымізм, энергічнасць і нястомнае жаданне працаваць – гэта галоўнае ў ліку многага, што ўласціва Веры Сямёнаўне Мішчук, загадчыцы магазіна тавараў паўсядзённага попыту вёскі Ляхаўцы.
Больш чым 30 гадоў таму назад пасля заканчэння кааператыўнага вучылішча прыйшла яна ў гандаль. І з таго часу не мяняла сваю прафесію, што лішні раз даказвае адданасць ёй.
Вера Сямёнаўна – не толькі адзін з лепшых работнікаў гандлю раёна, але і чалавек актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Яна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у вяскоўцаў. Нездарма яны не раз давяралі ёй прадстаўляць іх інтарэсы ў мясцовым і раённым Саветах дэпутатаў.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: загадчыца магазіна тавараў паўсядзённага попыту в. Ляхаўцы Вера Сямёнаўна Мішчук.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 50 от 2.07.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий