Калі працаваць з галавою

 “На Маларыцкім кансервавагародні­на­сушыльным камбінаце добра пе­ра­будаваліся да работы ў новых эканамічных умовах,”  — такі вывад  зрабіў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, які пабываў у мінулы чацвер у нашым раёне з рабочым візітам.

У самым пачатку візіту на Маларытчыну Міхаіл Уладзіміравіч наведаў універсальны спартыўны цэнтр ”Жамчужына”, дзе пазнаёміўся з матэрыяльнай базай гэтай установы. Яго таксама цікавілі пытанні загружанасці басейна, графік яго работы, акупляльнасць самога спартыўнага цэнтра. На што звярнуў увагу шаноўны госць? Па-першае, работнікі комплекса павінны пастаянна клапаціцца аб тым, каб гэтая ўстанова, на будаўніцтва якой было затрачана нямала дзяржаўных сродкаў, давала як мага большую аддачу, для чаго павінны быць задзейнічаны ўсе наяўныя магчымасці і нявыкарыстаныя рэзервы. Па-другое, трэба практыкаваць розныя акцыі з мэтай большага стымулявання насельніцтва і да наведвання басейна, і да задзейнічання матэрыяльнай базы цэнтра.
На ААТ ”Маларыцкі кансер­вава­гароднінасушыльны камбінат” Міхаіла Уладзі­міравіча цікавілі пытанні эфектыўнасці вытворчасці, экспарту прадукцыі, здольнасць яе канкурыраваць з імпартнай. Дырэктару камбіната Таццяне Камянчук было што сказаць, чым пахваліцца. Ды і на самой справе, ААТ ”Ма­ларыцкі кансервавага­роднінасушыльны камбі­нат” у ліку іншых перадавых прадпрыемстваў Брэстчыны і рэспублікі цалкам можа стаць тым лакаматывам, кропкай росту, дзякуючы якім наша эканоміка вый-дзе на ўстойлівае развіццё. Прадукцыя маларыцкіх вы­творцаў дзіцячага харчавання сёння займае 60 працэнтаў на рынку Бе­ларусі. На камбінаце наладжаны дзелавыя сувязі са спажыўцамі з Расіі, Эстоніі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, іншымі. Трэнд №1 — дзіцячае харчаванне ў гнуткай упакоўцы, выпуск якога на камбінаце асвоілі параўнальна нядаўна. Прыемна здзівіла высокага госця і тое, што на маларыцкім камбінаце ў якасці асноўнай выкарыстоўваюць сваю мясцовую ці беларускую сыравіну. Яна складае 90 працэнтаў ад усёй, што закупляецца.
Міхаіл Уладзіміравіч па­раз­маўляў з работнікамі прадпрыемства, пацікавіўся ў іх заработнай платай, сацыяльным пакетам і інш. Ну і, вядома ж, прадэгуставаў прадукцыю камбіната.
А ў сельскагаспадарчым унітарным прад­прыемст­ве ”Савушкіна” ў Старшыні Савета Рэспублікі была маг­чымасць пазнаёміцца з ходам уборкі зерневых, за кошт чаго ўдалося атрымаць нядрэнную ўраджайнасць.
У інтэрв’ю журналістам Міхаіл Уладзіміравіч адз­на­чыў, што яго вельмі пара­давалі маларыцкія вытворцы дзіцячага харчавання.
— Прадпрыемству 60 га­доў, — гаварыў Міхаіл Ула­дзіміравіч,- І тым не менш, яны — малайцы. Добра пера­будаваліся да работы ў но­вых эканамічных умовах. Нямала прадукцыі адпраўляецца на экспарт. І гэта вельмі радуе.
Сваё меркаванне было ў Міхаіла Мясніковіча і наконт работы сель­гаспрад­прыемстваў раёна.
— На жаль, — гаварыў Старшыня Савета Рэспублікі, — не ўсе сельскагаспадарчыя каа­ператывы працуюць і на Маларытчыне аднолькава. А работа самых слабых, як і патрабуе Прэзідэнт нашай краіны, павінна быць пад асабістым кантролем кіраўніка раёна. Калі гаварыць увогуле, тут ёсць нейкія напрацоўкі, але рашэнне наконт эканамічна слабых гаспадарак трэба прымаць больш аператыўна. І канкрэтнае.
Міхаіл Мясніковіч пабываў таксама на Дварышчанскай малочнатаварнай ферме, дзе азнаёміўся з умовамі для работы і адпачынку жывёлаводаў, тэхналогіяй утрымання дойнага статка.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

На здымках: у час наведвання Міхаілам МЯСНІКОВІЧАМ Маларытчыны.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 61 от 6.08.16г.

Поделиться:
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!