Поспех каманды – поспех Аляксандра

На базе Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС прайшоў рэспубліканскі конкурс “Лепшы вадзіцель падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях”.

Удзел у ім прыняло 8 каманд, у тым ліку каманда Брэсцкай вобласці, якая і заняла па выніках конкурсу першае агульнакаманднае месца. У складзе каманды выступаў вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Маларыцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Абрамчук. Другі год запар у Аляксандра — заслужаны поспех. Летась ён быў прызнаны лепшым вадзіцелем падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а сёлета паспяхова выступіў у камандзе, якая заваявала перамогу ў рэспубліканскім конкурсе. Дабівацца поспеху даводзілася ва ўпартай барацьбе. Трэба вельмі дасканала ведаць Правілы дарожнага руху, устройства і эксплуатацыі пажарнай тэхнікі, паказаць высокі клас майстэрства ў экстрэмальным ваджэнні пажарнага аўтамабіля, што, улічваючы немалыя габарыты аўтацыстэрны, вельмі няпроста.
Пераходны кубак ўручыў ка­мандзе-пераможцы намеснік Міністра па надзвычайных сі­туацыях Аляксандр Худалееў. З дастойным вынікам агульных старанняў павіншаваў каманду і асабіста кожнага з яе ўдзельнікаў начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Канстанцін Шаршуновіч. Ён аб’явіў падзяку і ўручыў грашовую прэмію.
Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: Аляксандр АБРАМЧУК (справа) у складзе каманды-пераможцы.

Опубликовано ГЧ № 63 от 17.08.16г.

Поделиться:
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!