Маладзёжны патруль у “Равесніку”

У рамках акцый “Бяспека ў нашых руках” і “Летні патруль” у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Равеснік”, дзе зараз адпачываюць актывісты ГА “БРСМ”, прайшоў сумесны прафілактычны рэйд маладзёжнага атрада аховы правапарадку з раённым таварыствам выратавальнікаў на водах. Старшыня таварыства Андрэй Алесік і байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку расказалі і паказалі на практыцы, як трэба выратоўваць лю-дзей і правільна праводзіць першыя рэанімацыйныя мерапрыемствы, калі чалавек тануў, раздалі лістоўкі і плакаты. Таксама дзеці, якія адпачываюць у лагеры, паглядзелі фільм “Правілы бяспечных паводзін на вадзе”.
Надзея ПСТЫГА.
На здымку: у час рэйду.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ  № 65 от 24.08.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!