Харчавацца правільна і быць здаровымі

вучыліся маларытчане ў час Дня здароўя, які прайшоў у Маларыце 

У 12-ы раз у Брэсце адбудзецца Міжнародная выстава-кірмаш “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця”. У рамках падрыхтоўкі да яе ва ўсіх раёнах вобласці праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця, правільнага харчавання, фізічнай актыўнасці. У Дзень здароўя ў цэнтральнай раённай аптэцы № 14 была арганізавана акцыя “Здароваму ладу жыцця – так!”. Галоўнай тэмай мерапрыемства стала здаровае і правільнае харчаванне.
Прамую залежнасць многіх хва­­роб ад ладу жыцця чалавека, прадуктаў харчавання, якія ён ужывае, усё часцей вызначаюць медыкі. Кожны, хто наведаў аптэку з 10 да 12 гадзін, змог атрымаць шмат карыснай інфармацыі аб тым, якія стравы негатыўна ўплываюць на наш арганізм, якімі сродкамі можна падтрымаць імунітэт, які набор прадуктаў штодня павінен прысутнічаць у рацыёне чалавека. Урач-тэрапеўт цэнтральнай райбальніцы Ірына Губей вымярала артэрыяльны ціск і масу цела. Дарэчы, людзі з лішняй масай цела трапляюць у групу рызыкі сардэчна-са­су­дзістых захворванняў. Ін­струк­тар-валеолаг раённага Цэнт­ра гігіены і эпідэміялогіі Алін­а Нінічук раздавала лістоўкі і праводзіла з наведвальнікамі аптэкі прафілактычныя гутаркі.
– З меню рацыянальнага харчавання трэба выключаць маянэз, каўбасу, бульбу-фры, чыпсы, газаваныя напоі, кансервы. А вось садавіна і гародніна, прыгатаваныя дома мяса птушкі, рыба, нятлустае мяса, злакі і бабовыя, а таксама малочныя і кісламалочныя прадукты нясуць карысць для нашага арганізма, – тлумачыла Аліна Сяргееўна.
Дэгустацыю сокаў, нектараў і пюрэ гандлёвай маркі “Тап­тышка” арганізавалі прад­стаў­нікі ААТ “Маларыцкі кансер­вава­га­род­нінасушыльны камбінат”. Частавалі маларытчан і фіта-чаямі сардэчна-сасудзістага, вітаміннага і заспакаяльнага збораў. Правізары-інтэрны Іван Харык і Кацярына Самасюк кансультавалі, як трэба ўжываць фіта-чаі, а правізар Ірына Каляда расказвала аб карысці здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання.
Самымі юнымі ўдзельнікамі акцыі сталі выхаванцы гарадскога яслі-сада № 2. Яны прачыталі вершы аб вітамінах і карысных прадуктах харчавання. У падарунак хлопчыкам і дзяўчынкам прадстаўнікі аптэкі ўручылі фір­мен­ныя шарыкі.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: у час акцыі “Здароваму ладу жыцця – так!” у цэнтральнай раённай аптэцы.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ  № 67 от 31.08.16г.

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий