“У цэнтры ўвагі – дзеці!”

У жніўні-верасні з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах па прычыне таго, што яны застаюцца без нагляду дарослых, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць прафілактычную акцыю “У цэнтры ўвагі – дзеці!”.
Напачатку новага навучальнага года ў ма­газінах дзіцячага адзення і канцылярскіх тавараў было шматлюдна. Бацькі напаўнялі рознымі прыладамі школьныя рукзакі. Побач з асноўнай прадукцыяй таты і мамы ўбачылі на вешалцы камплект баявога адзення вы­ра­тавальніка, а таксама вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Замест прывычнага цэнніка з коштам на гэтых рэчах быў надпіс: “Для дзяцей, пакінутых без нагляду”.
Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі падобныя прафілактычныя мерапрыемствы ў месцах выязнога гандлю – каля ўнівермага “Родны кут”. У гутарках з бацькамі ўвага была за­сяроджана на недапушчальнасці таго, каб дзеці заставаліся дома адны, без нагляду дарослых. А юным наведвальнікам магазінаў напомнілі, як небяспечна гуляць з запалкамі. Бацькі і дзеці, якія наведвалі магазіны, атрымалі тэматычныя буклеты і карысныя кнігі.
Алена СМАЛЬ, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 68  1.09.16г.

Поделиться:
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!