“За любімую Беларусь!”

Парламенцкія выбары ўсё больш адчувальныя. Праз лістоўкі, сустрэчы ў калектывах мы знаёмімся з кандыдатамі ў дэпутаты, вывучаем іх праграмы, робім для сябе высновы, каб 11 верасня прыйсці на выбары і аддаць свой голас за дастойнага кандыдата.
Неабыякавыя да важных перадвыбарных падзей і грамадскія арганізацыі. Так, раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі сумесна з грамадскім аб’яднаннем “БРСМ” арганізавалі ў цэнтры горада пікет у падтрымку кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Белавежскай выбарчай акрузе №8 Жанны Стаціўка. Старшыня прафкама ГУА “Ляхавецкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Таццяна Курдзюк і старшыня прафкама УА “Маларыцкі дзяржаўны яслі-сад № 4” Святлана Данількевіч раздавалі буклеты з біяграфіяй і асноўнымі накірункамі праграмы кандыдата. А актывісты маладзёжнага аб’яднання ўручалі “Памяткі выбаршчыку” і дарылі маларытчанам сэрцайкі з надпісам “За любімую Беларусь!”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час праф­саюзна-маладзёжнага пікета.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 68 от 1.09.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!