Стымул для развіцця і росту

Напярэдадні новага навучальнага года ў ГДК прайшла традыцыйная жнівеньская нарада педагогаў Маларытчыны. На вялікі педагагічны савет сабраліся не толькі тыя, хто выхоўвае і вучыць дзяцей. Важнасць прафесіі настаўніка пацвярджаецца і тым, якую ўвагу ўдзяляюць яму органы мясцовай улады. Удзел у галоўным педагагічным форуме прыняў Мікалай Шум, старшыня райвыканкама.

Перад пачаткам пленар­нага пасяджэння была ар­га­нізавана выстава, дзе свае напрацоўкі прадставілі ўстановы адукацыі Маларытчыны па наступных накірунках: “Даследчая дзейнасць вуч­няў”, “Выхаваўчая работа” (выставы-прэзентацыі: работы вытворчай брыгады СШ №2 і школьнага лясніцтва Гвозніцкага д/с-СШ), “Спорт, турызм” (работа клубаў “Юны алімпіец” Чарнянскай і Олтушскай СШ), “Дзіцячая творчасць” (выставы работ, майстар-класы па вырабе кветак ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці і вырабе абрадавых лялек (РЦДАДіМ), вышыванні стужкамі (Вялікарыцкая СШ), вырабе карцін з прыроднага матэрыялу і скуры…
На канферэнцыі падвялі вынікі работы сістэмы адукацыі рэгіёна за мінулы навучальны год, вызначылі асноўныя вектары, перспектывы, стратэгію і прыярытэты развіцця сістэмы адукацыі на 2016/2017 навучальны год. З дакладам “Адукацыя Маларытчыны: арыенціры развіцця” выступіла Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму. У сваім дакладзе Таццяна Міхайлаўна падрабязна і грунтоўна спынілася на тым, што ўжо зроблена і дасягнута і над вырашэннем якіх актуальных пытанняў будуць працаваць усе педагагічныя калектывы ўстаноў адукацыі Маларытчыны.
— Своечасова рэагуючы на рознапланавыя змяненні ў грамадстве, — падкрэсліла Таццяна Лаўрэенка, — рэгіянальная сетка ўстаноў адукацыі раёна мяняе зместавыя і колькасныя характарыстыкі. У мінулым навучальным го-дзе ў 19 установах агульнай сярэдняй адукацыі навучаліся 3124 вучні. Сярэдняя напаўняльнасць класаў у гарадскіх установах адукацыі склала 24,6 вучняў. Напаўняльнасць па раёне — 13 вучняў. Якасны склад педагагічных работнікаў Маларытчыны сведчыць аб тым, што сістэма адукацыі мае дастатковы прафесійны ўзровень кваліфікацыйных кадраў. Важным элементам стымулявання росту прафесійнага майстэрства педработнікаў з’яўляецца атэстацыя. У мінулым навучальным годзе вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю пацвердзілі 22 педагогі, павысілі сваю ква­ліфікацыйную катэгорыю 39 педагогаў.
Адна з асноўных задач развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі – стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыі. Пачынаючы з 2015/2016 навучальнага года, арганізавана профільнае навучанне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі на базе раённай гімназіі, Лукаўскай і Олтушскай СШ. У мэтах актывізацыі работы з адоранымі дзецьмі арганізавана была работа ў 10 рэсурсных цэнтрах, 8 міжшкольных факультатывах па прадметах школьнага курсу. Зыходзячы з запытаў вучняў і іх бацькоў, кадравага забеспячэння ў раёне было арганізавана 693 факультатывы.
Важную ролю ў павышэн­ні якасці адукацыі мае інфар­матызацыя сістэмы адукацыі. Паказчык забяспечанасці вучняў персанальнымі камп’ютарамі палепшыўся і склаў 1 камп’ютар на 8 вучняў. Ва ўстановах адукацыі выкарыстоўваецца 31 мультымедыйны праектар, 7 інтэрактыўных дошак, ёсць магчымасць доступу да глабальных інфармацыйных рэсурсаў. Сертыфікаванымі карыстальнікамі інфар­ма­цыйных тэхналогій з’яўляецца 54% педагогаў раёна.
Карпатлівая праца дала свае вынікі. Працэнт паступлення выпускнікоў у 2015/2016 навучальным годзе ў ВНУ склаў 51,9 (у 2014/2015 н.г – 47,1). Якасны ўзровень падрыхтоўкі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы паказалі выпускнікі раённай гімназіі, Ланской СШ, Радзежскай СШ. Па выніках рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах на III этапе каманда Маларытчыны заваявала 11 дыпломаў: 6 – II ступені, 5 – III ступені, на заключным этапе – па адным дыпломе II і III ступеняў. Значная ўвага ў раёне надаецца навукова-даследчай рабоце праз правядзенне канферэнцый “Я – даследчык” (для вучняў 2-4 класаў) і “Дзеці. Творчасць. Інтэлект” (для вучняў 7-11 класаў).
Таццяна Лаўрэенка ў сваім выступленні закранула пытанні дашкольнай адукацыі, інавацыйную дзей­насць рэгіёна, выні­кі цэнтралізаванага тэсці­ра­вання, гаварыла пра спе­цыяльную адукацыю і ка­рэкцыйна-педагагічную да­памогу для дзяцей з адставаннямі ў псіхафізічным развіцці, пра дзіцяча-юнацкі турызм, працоўнае выхаванне, засяродзіла ўвагу на пытаннях арганізацыі і па­вышэння эфектыўнасці шостага школьнага дня, заня­тасці вучняў ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, на прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх і занятках дзяцей рознымі відамі спорту. Таксама была звернута ўвага на пытанні аховы правоў дзяцінства.
Затым быў абмеркаваны даклад.
Падвёў вынікі работы Міка­лай Шум, старшыня райвыканкама.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ўдзельнікі нарады віталі 21 маладога спецыяліста, што ўжо ўліліся ў рады настаўніцтва Маларытчыны.
Высокая ацэнка работы педагогаў рэгіёна была замацавана ўзнагародамі. Традыцыйна лепшыя педагогі раёна атрымалі граматы Мі­ністэрства адукацыі, упраўлення, райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму. Павага і прызнанне педагагічнай працы з’яў­ляецца выдатным стымулам для далейшага развіцця і прафесійнага росту.
Завяршылася штогадовая сустрэча педагогаў творчым канцэртам “Сузор’е талентаў”, які падрыхтавалі педагогі і вучні ўстаноў адукацыі раёна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: падчас жнівеньскай нарады педагогаў Маларытчыны.
Фота аўтара.

Опубликовано Гч № 68 от  1.09.16г.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!