МАЙСТАР ДАДОМУ…

Менавіта так індывідуальны прадпрымальнік  Алег Асадчы назваў сваю дзейнасць.

Вельмі часта Алег аказвае паслугі пажылым ці малазабяспечаным людзям, якія ў сілу розных прычын не могуць самі справіцца з некаторымі бытавымі праблемамі.
Ідэя заняцца такім бізнесам прыйшла Алегу яшчэ ў 2013 годзе. «Я аматар падобнай працы. Зрабі сам, сваімі рукамі. Дый розныя тэхнічныя моманты заўсёды мяне цікавілі», – расказвае сам Алег. Ідэю мужа заняцца бізнесам з задавальненнем падтрымала жонка, дый сябры, якім Алег неаднаразова дапамагаў і якія ведалі пра яго захапленні, падтрымалі яго. І вось, заручыўшыся падтрымкай блізкіх людзей, Алег законна аформіў сваю дзейнасць і ўжо мае сваіх кліентаў.
Пералік работ, якія выконвае Алег, вялікі. Майстру даводзіцца дома ў кліентаў збіраць мэблю, усталёўваць і рамантаваць сантэхніку і электрыку, абкошваць прысядзібныя ўчасткі і чысціць дахі.
А на адным з такіх выклікаў Алега давялося пабываць і мне. Выклікала майстра жанчына, якая жыве па вуліцы Маруды. Яна папрасіла павесіць ёй люстэрка, некалькі фотарамак і паглядзець кран на кухні. Ну, а пакуль майстар быў заняты працай, мы пагутарылі з гаспадыняй кватэры. Аказалася, што паслугай “майстар дадому” жанчына карыстаецца ўжо не першы раз. А ўсё таму, што ёй падабаецца якасная праца Алега і невысокая цана яго паслуг.
Вось такім чынам майстру Алегу Асадчаму ўдалося спалучыць тры рэчы: дапамогу людзям, любімую справу і заробак.

Павел КАНАНОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Алег АСАДЧЫ падчас працы.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 73 от 21.09.16г.

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!