ДОБРЫ ПРЫКЛАД – ЗАРАЗЛІВЫ

Добраўпарадкаваная вёска – гэта не толькі сучасныя дамы з дагледжанымі кветнікамі,  прыгожымі штыкетнікамі,  чыстымі вуліцамі і г.д. Папрыгажэлі, не сакрэт, Макраны, набыўшы статус аграгарадка. Але гэта яшчэ і чыстыя тэрыторыі вытворчых аб’ектаў,  якой,  напрыклад,  з’яўляецца немалая гас­падарка Васіля Радчанкі – зерняток, склады. Па-першае, гэты няўрымслівы і неабыякавы да сваёй справы чалавек, галоўны прынцып  жыц­ця якога, “не гаварыць, а рабіць”, калі прыйшоў 2 гады назад на работу кладаўшчыком, правёў сапраўдную рэвалюцыю па добраўпарадкаванні. Прыгожыя,  цікава афор­мленыя кветкавыя клумбы, прысутнасць у лозунгах “Беражыце зямлю – яна наша карміцелька”, “Хлеб – усяму галава”, “Будзе жыць сяло – бу­дзе квітнець Беларусь” хлебнай тэмы выклікае ў душы аптымістычныя ноткі і пачуццё гордасці за хлебаробскую справу. Кожнаму будынку і будыначку на тэрыторыі складоў Васіль Іванавіч надаў непаўторны выгляд, стварыўшы тым самым і належныя ўмовы людзям,  якія тут працуюць. У бытоўцы,  напрыклад, ён зрабіў арыгінальныя печку і камін,  дзе можна пагрэцца ў халодны час, тут ёсць магчымасць папіць чай.

— Эстэтыка павінна быць і на такіх аб’ектах, тут жа людзі працуюць, — гаворыць Васіль Іванавіч. – А вёска, якой на дзяржаўным узроўні аказваецца немалая падтрымка, мае ўсе правы жыць дастойна, цывілізавана. Вы паглядзіце, як усё змянілася, калі ў Макраны прыйшоў прыродны газ. Якая гэта выгода! І дзеці, якія вырастаюць у такіх умовах, калі ў доме цёпла,  утульна,  ёсць гарачая вада,  абавязкова, я веру ў гэта,  будуць заставацца тут жыць”.
Вось такі настрой у гэтага макранскага жыхара,  які сам з’яўляецца прыкладам ва ўсім і ўсюды. Любіць парадак яго навучыла армія, дзе ён праслужыў прапаршчыкам. Васіль Іванавіч дзвюма рукамі за будучае вёскі і за тое, што сёння робіцца для яе. І ён сам, і яго калегі на сваёй маленькай вотчыне – тэрыторыі зернятока — таксама робяць добрыя справы. А прыклад іх заразлівы – вось і на цэнтральнай ферме вёскі,  дзе яшчэ шмат трэба будзе зрабіць,  каб добраўпарадкаваць яе тэрыторыю, з’явіліся расткі добрых пачынанняў Васіля Радчанкі (на здымку).

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!