Стараста, брыгадзір і проста чулы чалавек

Уладзімір Кійко – той чалавек у Макранах, які ведае ўсё пра ўсіх. Ён брыгадзір мясцовага СВК і стараста вёскі. Таму яму, як кажуць,  і карты ў рукі. Пад асаблівай увагай Уладзіміра Аркадзьевіча сталыя жыхары, пенсіянеры, адзінокія, якія заўжды маюць патрэбу ў падтрымцы. А тым больш,  калі пачынаецца пасадка агародаў і настае ўборка ўраджаю. Уладзімір Аркадзьевіч не праміне, праязджаючы па вуліцы,  абавязкова зазірне ў двор старэнькай бабулі, каб пераканацца, ці ўсё ўбралі на яе ўчастку, ці перавезлі прадукцыю з поля дадому.
8 гадоў працуе Уладзімір Кійко брыгадзірам у Макранах. Сёлетні год быў для яго адметным па ўраджайнасці многіх культур. Асабліва парадавала морква.
— Такога ўраджаю яе, — гаварыў Уладзімір Аркадзьевіч, — не памятаю за 20 гадоў брыгадзірства наогул.
Морква расла на 15 гектарах. Працоўны дэсант па яе ўборцы завяршыўся ўжо. Падведзены вынікі: сабрана 400 тон, ураджайнасць — 267 цэнтнераў з гектара, прыбытак — 220 мільёнаў рублёў. А гэта не што іншае як стымул для пашырэння маркоўных плошчаў, тым больш, што прадукцыю закуплялі перапрацоўчыя прадпрыемствы не толькі вобласці, але і сталіцы.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!