“Міла” міла запрашае

У Маларыце на адну гандлёвую кропку стала больш. 5 кастрычніка ў раённым цэнтры свае дзверы пакупнікам гасцінна расчыніў магазін “Міла” ТАА “Парфум Трэйд”. “Міла” — сетка гандлёвых кропак па ўсёй краіне, у якіх сабрана дэкаратыўная касметыка і парфумерыя, сродкі па догляду за тварам, целам і валасамі, аксэсуары для валасоў і біжутэрыя, сродкі гігіены, бытавая хімія, калготкі і панчохі, тавары для догляду за домам…
— Мы знаходзімся на вуліцы Школьнай (побач з магазінам “Санта&Кэш”), — гаворыць Кацярына Цыркель, загадчыца магазіна. – Плошча гандлёвай залы складае амаль 123 метры квадратныя. Пакупнікоў абслугоўвае 6 чалавек. Цяпер мы прапаноўваем больш за 6 тысяч найменняў тавару.
У магазіне дзейнічаюць пастаянна зніжкі. Напрыклад, 10% кожны дзень з 9.00 да 12.00 — на неакцыйныя тавары. Акцыя “Мілая цана” дзейнічае з 1 па 15 чысло кожнага месяца на пэўныя віды тавараў, а ў другой палове месяца – ужо на іншыя тавары. Выклікае цікавасць у пакупнікоў і акцыя “Эканомім з “Мілай”: на пэўныя 6 відаў тавару зніжкі прадугледжаны на 50%…
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: яшчэ на адну гандлёвую кропку ў райцэнтры стала больш.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 80 от 15.10.16г.

Поделиться:
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!