Урок бяспекі для вяскоўцаў

Мы прыкладаем шмат сіл, каб напоўніць сваё жыццё шчасцем, жыллё — дабрабытам, стаць паспяховымі. Але можам страціць усё ў адно імгненне. Усё… Нават жыццё. Бяспека жыцця і здароўя свайго і блізкіх людзей у многім залежыць ад захавання правілаў паводзін у быце, у лесе, на вадзе. Пра бяспеку ва ўсіх яе праяўленнях ішла размова ў час сельскага сходу грамадзян, які прайшоў у вёсцы Хаціслаў. Галоўнай тэмай яго стала папярэджанне пажараў і гібелі ў час іх людзей. Аднак раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях запрасіў спецыялістаў розных сфер, ад якіх у многім залежыць бяспека жыцця і дабрабыту людзей. 

Перад пачаткам сходу вы­ра­та­вальнікі-пажарныя вырашылі паказаць жыхарам Хаціслава, што таіцца “за кулісамі” іх справы. Маленькіх школьнікаў і дзяцей з садка асабліва зацікавіла выстава абсталявання аўтамабіля хуткага рэагавання, з дапамогай якога выратавальнікі-пажарныя могуць аказаць любую дапамогу. Яны задавалі пытанні, прымяралі баявое абмундзіраванне, а самыя актыўныя атрымалі магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі выратавальніка. Члены мала-дзёжнага грамадскага аб’яднання выратавальнікаў-пажарных раздалі лістоўкі і буклеты з інфармацыяй аб правілах пажарнай бяспекі.
Засцерагчы ад непрадбачаных здарэнняў у асенне-зімовы пажара­небяспечны перыяд – на гэта і быў нацэлены прафілактычны форум.
— Штогод да тысячы людзей гіне на пажарах у нашай краіне, — пачаў дыялог з вяскоўцамі начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Дубач. – Сёлета сумная статыстыка ўжо налічвае больш за 330 трагедый, агонь забраў жыцці і 6 дзяцей. Не абышлося без няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам і на Маларытчыне — загінулі 2 чалавекі.
Не раз прагучала на сустрэчы, што фактарамі, якія садзейнічаюць няшчасным выпадкам, з’яўляюцца алкагольнае ап’яненне, недагляд з боку бацькоў за дзецьмі і недастатковая база ведаў, як засцерагчы сябе і сваю маёмасць ад трагедый, якім павінен быць алгарытм дзеяння, калі агонь усё ж выйшаў з-пад кантролю. Навучыцца гэтаму жыхары Хаціслава мелі магчымасць дзякуючы прафілактычным фільмам, знятым па рэальных падз­еях з жыцця беларусаў. Мы нават не задумваемся, што наш звычайны лад жыцця можа прывесці да няшчаснага выпадку. Уключаныя і пакінутыя без нагляду электрапрыборы, тэлевізар у рэжыме чакання, запалкі ў даступным для дзяцей месцы – так нядбайнасць становіцца рэальнай пагрозай узгарання. Ускалыхнуў да слёз прысутных фільм “Цана імгнення”, у якім не пакідаць без нагляду дзяцей прасілі з экрана тыя, хто страціў у агні самае дарагое – сваіх блізкіх.
Удзел у сходзе прынялі і свя­шчэ­ннаслужыцелі – благачынны цэркваў Маларыцкай акругі айцец Віктар і настаяцель Хаціслаўскага храма айцец Пётр. Яны звярталі ўвагу мясцовых жыхароў на тое, што духоўная бяспека дапаможа захаваць і пажарную. Калі людзі будуць жыць па запаведзях Божых – не будуць злоўжываць спіртнымі напоямі, захапляцца іншымі шкоднымі звычкамі, а зарэка­мендуюць сябе дбайнымі гаспадарамі, уважлівымі бацькамі, дык і надзвычайных сітуацый будзе менш.
Аб тым, што безгаспадарлівасць на ўчастках і побач з імі прыводзіць да бяды, гаварыў, звяртаючыся да прысутных у зале, і старшыня Хаціслаўскага сельвыканкама Уладзімір Смаль.
Актуальная для хаціславян, што жывуць ў пагранічнай зоне, і праблема бяспекі на мяжы. Намеснік начальніка аддзела пагранічнай службы “Маларыта” Аляксандр Летуновіч адзначыў, што мясцовыя жыхары павінны быць першымі памочнікамі пагранічнікаў у справе аховы граніцы. Хоць сітуацыя ў суседняй краіне паляпшаецца, шмат боепрыпасаў, зброі знаходзіцца ў вольным абыходжанні, а значыць магчымы спробы іх перавозу праз мяжу. Калі пра іх становіцца вядома жыхарам, абавязкова трэба паведамляць у аддзел пагранічнай службы “Маларыта”.
Біч сучаснага грамадства – алкаголь. Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў вядуць барацьбу з алка­га­лізмам, папярэджваюць факты вырабу і рэалізацыі самагону, праблема пакуль застаецца на-дзённай і яна ляжыць у аснове трагедый, аб якіх шмат гаварылася на сходзе. Участковы інспектар райаддзела ўнутраных спраў Генадзь Сідоранка закрануў і такія праблемы, як крадзяжы веласіпедаў, якія гаспадары пакідаюць без нагляду, незахаванне правілаў бяспекі ў лесе. Нагадаў ён і аб тым, што цяпер за загрувашчванне лесвічных пляцовак пад’ездаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Нямала надзвычайных сітуацый здараецца і пры няправільнай эксплуатацыі людзьмі газавага абсталявання. Галоўны інжынер Маларыцкага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Кобрынгаз” Юрый Буян расказаў, што ўстанова адказвае за бесперабойную і безаварыйную падачу прыроднага газу і газу ў балонах спажыўцам. Ён растлумачыў, што ў любога газавага абсталявання ёсць свой тэрмін эксплуатацыі, пасля заканчэння якога карыстацца ім небяспечна. Але нярэдка людзі самі не ідуць на кантакт з прафесіяналамі: спрабуюць ухіляць паломкі самастойна, не апавяшчаюць аб няспраўнасці лічыльнікаў, не замяняюць старое абсталяванне, не пускаюць спецыялістаў у дамы для сезоннага тэхнічнага абслугоўвання. А многія забываюць і правілы бяспекі пры эксплуатацыі газавага абсталявання. Напрыклад, дзеці да 12 гадоў увогуле не павінны мець доступ да газавай пліты і толькі з 14 карыстацца ёмістымі воданагравальнікамі.
Напрыканцы гутаркі настрой жы­­хароў, якія за гадзіну сустрэ­­чы атрымалі вялікі аб’ём інфармацыі, узняла латарэя ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Прызы атрымалі тры выпадковыя удзельнікі сходу. Галоўным прэзентам стаў пажарны апавяшчальнік.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымках: у час сельскага сходу.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 81 от 19.10.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!