“Салют піянерскаму папаўненню!”

Урачыстыя лінейкі пад такім дэвізам прайшлі ва ўсіх піянерскіх дружынах раёна. Прысвячаліся яны Дню нараджэння грамадскага аб’яднання “БРПА”.

А на базе раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вучняў пятых класаў гарадскіх школ чакала забаўляльная гульня “Падарожжа на востраў піянерскіх скарбаў”. Шлях праз усе станцыі даў камандам зарад пазітыву і запаліў энергіяй на піянерскім танцполе. Новыя добрыя эмоцыі дапамогуць піянерам рухацца наперад, каб ажыццяўляць добрыя справы і ўчынкі.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДУА “Маларыцкі раённы Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
НА ЗДЫМКУ: у час мерапрыемства.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ 19.10.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий