КВЗ-паўфінал

На сцэне абласнога Цэнтра маладзёжнай творчасці прайшоў паўфінал Брэсцкай абласной адкрытай лігі сезона 2016 года. За права выхаду ў фінал змагаліся 8 каманд з Брэста, Століна, Пінска, Ляхавічаў, Кобрына. Гонар Маларытчыны абараняла каманда клуба вясёлых і знаходлівых “Мегаполіс” раённай гімназіі.

Сваё майстэрства дэманстравалі вучні Ілья Краўчук (10 “Б” клас), Мікіта Бакунін, Кірыл Крэйдзіч, Яўген Трушко, Паліна Чэркас, Стас Палянскі (усе 11 “В”), а таксама былыя выпускнікі ўстановы адукацыі – цяперашнія студэнты вышэйшых навучальных устаноў Хрысціна Астапук і Мікіта Няхаеў. На суд журы каманда КВЗ пад кіраўніцтвам Наталлі Асіпук у рамках тэмы сезона “Перазагрузка” падрыхтавала “візітку” на тэму “Амаль чэмпіён”, размінку і музычны кліп. Па выніках усіх выпрабаванняў “Мегаполіс” у лік трох лепшых каманд Брэсцкай вобласці, на жаль, не трапіў.
— Мы не адчайваемся, — кажа Наталля Асіпук. — Пройгрыш у паўфінале лічым значным дасягненнем каманды. У фестывалі клуба вясёлых і знаходлівых удзельнічаем пастаянна, але толькі ў гэтым сезоне здолелі дайсці да паўфіналу. Каманда шмат чаму навучылася, многае пераняла ў сваіх сапернікаў. Станоўчым лічу і тое, што каманда “Мегаполіс” многаму навучылася ва ўдзельнікаў творчага спаборніцтва ў плане прафесійнага росту і далейшага станаўлення.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: каманда КВЗ “Мегаполіс” раённай гімназіі.

Опубликовано ГЧ № 19.10.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!