Мы — за бяспеку ў Маларыце

Маларыцкая раённая гімназія і Мала­рыцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях разам прынялі ўдзел у пра­вядзенні акцыі “Моладзь за бяспеку”.
Падчас яе прайшло шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. Аднак самым незабыўным і відовішчным стаў таварыскі футбольны матч паміж камандамі вучняў-юнакоў 9-10 класаў установы адукацыі і супрацоўнікаў раённага аддзела. Спаборніцтва прайшло на міні-футбольным полі са штучным пакрыццём на тэрыторыі раённай гімназіі, якое было ўзведзена па рашэнні бюро выканкама асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” згодна з праграмай АБФФ і УЕФА “Hat Trick”.
“Пахварэць” за свае каманды прыйшлі вучні раённай гімназіі, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Ва ўпартай барацьбе з лікам 4:6 выйгралі выратавальнікі. Пераможцаў шчыра павіншавалі Алена Серада, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце раённай гімназіі, а таксама Мікалай Дубач, начальнік Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: удзельнікі таварыскага футбольнага матча.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 82 22.10.16г.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!