Як не стаць ахвярай хваробы?..

Штогод да Сусветнага дня ба­­рацьбы супраць СНІДу ў раёне праходзіць шмат інфармацыйных мерапрыемстваў і акцый.
Бо адзіная на сёння мера яго прафілактыкі – гэта быць дасведчанымі аб тым, як хвароба распаўсюджваецца, што сабой уяўляе і як не дапусціць інфіцыравання пры кантакце з хворым на СНІД чалавекам. Пагутарыць з семікласнікамі на гэтую тэму ў дзіцячую раённую бібліятэку запрасілі памочніка ўрача-эпідэміёлага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Юлію Леўчанка. Сустрэча пад назвай “Выжыць на дарозе смерці” выклікала цікавасць у дзяцей, яны не толькі ўважліва слухалі спецыяліста, але і задавалі пытанні. А галоўнае — зразумелі, што СНІД можа стаць рэальнай пагрозай для жыцця, калі паводзіць сябе бяздумна, не засцерагацца ад гэтай страшнай хваробы. Напрыканцы мерапрыемства кожны яе ўдзельнік атрымаў памятку аб мерах прафілактыкі хваробы.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

На здымку: у час сустрэчы.

Опубликовано ГЧ № 94 от 7.12.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!