Прайсці нельга, дапамагчы Альбо пра тое, ці будзе жыць “Дабрыня”…

Кожны з нас па-свойму сябе паводзіць, калі бачыць бяздомных жывёлін. Адны – праходзяць міма іх, другія – спрабуюць прыгалубіць і нешта даць паесці, трэція – могуць падкінуць нагою, маўляў, адкуль ты ўзялася на маім шляху. Напэўна, большасць першых. І не таму, што яны па сваім характары абыякавыя, а проста не ведаюць, як і чым дапамагчы бедным жывёлінам.

Пераконваюся ў гэтым кожны раз, калі арганізоўваю чарговую акцыю дапамогі Брэсцкаму грамадскаму прытулку для бяздомных жывёлін “Дабрыня”. Праходзяць гэтыя акцыі ў нашым горадзе ўжо не ўпершыню, і ўсялякі раз удзельнікаў іх становіцца ўсё больш. Дарослыя і дзеці ўжо цікавяцца, калі будзе новая акцыя, у якой форме яна будзе праходзіць, а часта самі прыхо­дзяць з новымі цікавымі ідэямі і расказваюць дзіўныя гісторыі выратавання бяздомных жывёлін. У такія хвіліны разумееш, што ўсё робіш правільна, таму прыемна ўсведамляць, што нешта вакол нас мяняецца да лепшага.
У рамках трэцяй акцыі прайшло шмат розных мерапрыемстваў. Цяжка пералічыць усіх удзельнікаў, але некаторыя аказалі проста грандыёзную дапамогу – не пашкадавалі сіл і сродкаў, каб у нас усё атрымалася. Выказваю вялікую ўдзячнасць настаўнікам і дзецям пачатковых класаў раённай гімназіі, кіраўніцтву сярэдняй школы № 1 горада, а таксама вучням і дзецям з пачатковых класаў, загадчыкам дзіцячых садкоў № 2, № 5 і № 6 Марыне Нікіфаравай, Галіне Старожык і Таццяне Трушко і калектывам гэтых навучальных устаноў.

Паўтара месяца мы рыхта­валіся да пастаноўкі дабрачыннай казкі на англійскай мове. Быў створаны творчы калектыў з дзяцей і дарослых розных уз­ростаў, якія з энтузіязмам узяліся за работу, каб дапамагчы бяздомным жывёлінам. Галоўным пастаноўшчыкам, аўтарам сцэнарыя і выканаўцай адной з роляў стала Алена Леанідаўна Сезік. Акрамя таго, калі яна прапанавала дзяўчынкам з клуба ЮНЕСКА (“гагарынцы”), кіраўніком якога з’яўляецца, дапамагчы малым у высакароднай справе, сумненняў у старшакласнікаў ніякіх не ўзнікла, нас адразу стала больш. Дзякуючы “гагарынцам” казка мела яркае танцавальнае і песеннае афармленне. А акцёраў было нямала: Дар’я Кузьміч, Мікіта Сезік, Насця Кузьміч, Віка Заляшчук, Аня Ляўчук, Арына Зімоха, Мікіта Алесіюк, Насця Касцевіч, Ілья Гаральчук, Алеся Валчук і Ліза Амурава. За тэхнічнае афармленне і арганізацыю мерапрыемства адказвала Алена Леанідаўна Гапонік. Усе гледачы адзначылі цудоўнае музычнае афармленне казкі, якое зрабіла Маша Гапонік.
Яшчэ адным вельмі важным момантам з’яўляецца тое, што большасць бацькоў, бабуль і дзядуль не толькі аказвалі садзейнічанне ў правядзенні акцыі, але і самі сталі яе ўдзельнікамі. Хочацца адзначыць самых актыўных, без каго мы не дасягнулі б такога поспеху. Гаворым вялікі дзякуй Людміле Мельнік за тое, што па першым поклічы прадаставіла транспарт; Вользе Кузьміч – за афармленне сцэны, Віктару Залешчуку – за дастаўку тэатральнага рэквізіту, Мікалаю Сахарчуку – за відэамантаж, Аліне Дэйнак – за цудоўныя ідэі, Юліі Валчук – за вытанчаную выпечку, Марыі Чырко – за эксклюзіўныя паштоўкі ручной работы, а таксама ўсім астатнім самым актыўным дзецям, педагогам і іх бацькам.

У выніку мы сабралі больш чым 60 кілаграмаў розных круп, больш чым 30 кг – сухога корму для кошак і сабак і шмат чаго іншага. А самае галоўнае – 820 рублёў!!! Усім дзякуй!!! Прайсці нельга, дапамагчы! Мы правільна паставілі коску.
Вельмі задаволеныя сабой дзеці і бацькі 4 “А” класа раённай гімназіі разам з настаўнікам адвезлі ўсё сабранае ў прытулак. Словы падзякі можна прачытаць па спасылцы: httpss://vk.com/rabceva brest?w=wall-84900726_16498%2Fall.
На гэтай радаснай ноце можна было б закончыць нашу чарговую акцыю, але…
Даведаліся, што ў снежні плануюць закрыць першы і адзіны грамадскі прытулак у Брэсце. Чаму? З-за таго, што адкрываюць дзяржаўны, значыць, патрэба ў такой грамадскай арганізацыі адпадае і можна больш не працягваць арэнду памяшкання для прытулку “Дабрыня”.
Але давайце паспрабуем адказаць на некаторыя пытанні, што ўзніклі. Ці можа дзяржаўны прытулак стаць раўнацэннай заменай грамадскаму? Як паказвае практыка, у розных краінах свету выйграюць грамадскія прытулкі, хаця б таму, што тут людзей аб’ядноўвае пэўная пазіцыя.
Разгледзім прыклад з прытулкам “Дабрыня”. Гэтае аб’яднанне існуе ў Брэсце ўжо некалькі гадоў. Наладжаны цесны кантакт са спецыялістамі ветэрынарнай клінікі “Добры лекар”, ёсць вялікая колькасць сяброў у сацыяльных сетках, актыўна рэкламуюцца акцыі па ўладкаванні пакінутых жывёлін у сем’і. Працуюць у прытулку людзі на грамадскіх пачатках, толькі па закліку сэрца.

Цяпер звернем увагу на дзяржаўную альтэрнатыву. Можна меркаваць, што заработная плата ў дзяржаўным прытулку не будзе высокай. Таму чаргі тых, хто жадае туды ўладкавацца, не будзе. Дзе ўпэўненасць, што на такую работу пойдуць людзі, якія сапраўды любяць жывёлін? Ці сюды аўтаматычна пяройдуць тыя, хто зусім нядаўна масава ўсыпляў кошак і сабак? Бо новы дзяржаўны прытулак перадаюць у ведама камунальных службаў, і пабудаваны ён на тым месцы, якое набралася паху смерці, бо менавіта тут утрымлівалі адлоўленых з усяго Брэста жывёлін, якія чакалі 5 дзён, калі іх усыпляць. Менавіта на гэтым месцы яшчэ нядаўна паміралі ад самых розных хвароб, заражаючы адзін аднаго, адлоўленыя бяздомныя кошкі і сабакі.
Ці будуць адчуваць новыя на­ведвальнікі дзяржаўнага прытулку, што па сутнасці, жывуць на могілках. Думаю, што так, бо нашы чацвераногія сябры хоць і не гавораць на чалавечай мове, але больш тонка адчуваюць энергетыку таго месца, чым мы.

Нарэшце, самае галоўнае: ці змогуць новы дзяржаўны прытулак і камунальныя службы вырашыць праблемы ўсіх бяздомных жывёлін Брэста і бліжэйшых акруг? Куды будуць уладкоўваць тых кошак і собак, месца якім у прытулку не хопіць? А яго не хопіць, бо няма заканадаўча замацаваных дакументаў аб абавязковай стэрылізацыі жывёлін, а значыць, паток бяздомных кошак і сабак пакуль не спыніць. Дык што ж будуць рабіць з катамі і сабакамі, калі месцаў не застанецца? Зноў усыпляць. І колькі цяпер дзён будзе адмерана ім для жыцця? Вось і зноў вярнуліся да ўмярцвення жывёлін.

Самая галоўная вартасць прытулку “Дабрыня” – што жывёліны тут жывуць гадамі. А ў гэты час з дапамогай куратараў вядзецца піяр-кампанія па іх уладкаванні. Так працягваецца, пакуль не знойдуцца гаспадар і дом, а калі не, дык кот ці сабака застаюцца жыць у прытулку да сваёй натуральнай смерці ў акружэнні людзей, якія іх любяць. Кожны месяц “Дабрыня” давала справаздачу ў сацыяльных сетках пра тых шчасліўчыкаў, якія набылі дом. Затым на яе старонках з’яўляліся фотакарткі, што пацвярджалі жыццё былых гадаванцаў у новых гаспадароў.
А ў гэты час у прытулку на іх месцах з’яўляліся новыя жыльцы. Прычым шчаслівыя выпадкі былі і з жывёлінамі-інвалідамі, якія, дзякуючы інтэрнэт-старонкам у сацыяльных сетках, таксама ехалі з прытулкаў у свае новыя дамы.
Зусім нядаўна ў “Дабрыні” з’явіліся сябры і за мяжой, ужо 69 жывёлін цяпер жывуць у сем’ях у Германіі і Аўстрыі. Гэты кругаварот паўтараўся і паўтараецца, хаця месцаў у прытулку, нягле­дзячы на ўсю работу, катастрафічна не хапала, і ўсіх выратаваць не ўдавалася. Менавіта таму вестку пра адкрыццё дзяржаўнага прытулку ў “Дабрыні” ўспрынялі, як перамогу. Маўляў, нарэшце, і дзяржава зацікаўлена ў тым, каб дапамагчы спыніць паток бяздомных жывёлін. Але не. Замест таго, каб дапамагаць грамадскім арганізацыям, было вырашана закрыць такую адладжаную сістэму.
Чаму нельга аб’яднаць нама­ганні? Наша ж дзяржава пакуль толькі шукае шляхі вырашэння праблем бяздомных жывёлін, а значыць, неабходна апрабоўваць розныя падыходы і параўноўваць, што лепш. У рэшце рэшт, можна звярнуцца да вопыту тых краін, дзе праблема бяздомных жывёлін ужо даўно не існуе.

Вось, скажам, Германія. Вопыт яе паказвае, што патрэбны доўгі тэрмін – 5-9 гадоў, каб вырашыць праблему з бяздомнымі жывёлінамі. У гэтай краіне, як і ў ЗША, іншых, для вырашэння праблемы выканалі 3 абавязковыя ўмовы: прынялі нарматыўныя акты, якія абмяжоўваюць узнаўленне жывёлін; распрацавалі праграмы стэрылізацыі і работы прытулкаў; выхоўвалі і развівалі свядомасць насельніцтва.
Першай краінай свету, дзе абарона жывёлін была ўведзена ў Канстытуцыю краіны, стала Германія. Тут дзейнічае закон аб ахове жывёлін, а таксама Распараджэнне па ўтрыманні сабак, заканадаўча зацверджана сістэма прытулкаў. Афіцыйна прызнана прафесія “абаронца жывёлін”, а таксама дзейнічае спецыяльная галіна права – “правы жывёлін”. Тут працуюць адвакаты, якія могуць не толькі дапамагчы ў выпадку парушэння правоў уладальнікаў жывёлін ці ў выпадках здзекаў з іх, але і пры набыцці жывёлін.

Дзяржава абараняе правы жывёлін на гуманныя адносіны да іх. Жорсткім абыходжаннем лічыцца, калі хатняя жывёліна становіцца бяздомнай. Таму дзеючае заканадаўства заахвочвае трэціх асоб, якія скардзяцца на гаспадароў, што жорстка абыходзяцца са сваімі хатнімі гадаванцамі. Законам прадугледжаны штрафныя санкцыі ў гэтым выпадку. Так, да прыкладу, за тое, што гаспадар выкінуў жывёліну на вуліцу (такая форма паводзін прыраўноўваецца да здзекаў) ці самавольна знішчыў жывёліну, прадугледжаны штраф: 25 тысяч еўра (калі па нейкіх прычынах няма магчымасці трымаць жывёліну ў хаце, дык згодна з заканадаўствам гаспадар павінен аднесці яе ў прытулак).
Дзяржава імкнецца зменшыць колькасць жывёлін, якія нараджаюцца, нават сярод прафесійных заводчыкаў, што стаяць у афіцыйна зарэгістраваных арганізацыях – ім прадастаўляюцца квоты, перавышаць якія яны не маюць права. Бескантрольна разводзіць жывёлін забаронена.

Што з пералічанага не-рэальнае для нас? Неабходна толькі прыняць дзяржаўныя законы, што будуць падтрымліваць прытулкі, як дзяржаўныя, так і грамадскія. А яшчэ – меры пакарання за жорсткае абыходжанне з жывёлінамі і абавязаць усіх уладальнікаў іх стэрылізаваць сваіх хатніх гадаванцаў. Апошняе ў некаторых выклікае лжывую літасць да братоў нашых меншых, з-за якой кожны дзень на вуліцах нашых і з’яўляецца мноства хворых, бяздомных і галодных жывёлін. Работнікі камунальных службаў пастаянна іх адстрэльваюць, і, здаецца, гэта ніколі не закончыцца.

А пакуль застаецца пытанне, ці будзе працаваць адзіны грамадскі прытулак у Брэсце? Ці змогуць камунальныя службы яго замяніць? Не хочацца верыць у тое, што гэта будзе апошні расказ пра цудоўную дружбу дзяцей і дарослых з Маларыты з грамадскім прытулкам “Дабрыня”.
Алена ЛЕАНІДАВА.
г. Маларыта.

Опубликовано ГЧ № 96 от 14.12.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прайсці нельга, дапамагчы Альбо пра тое, ці будзе жыць “Дабрыня”…: 15 комментариев

  • 15.12.2016 в 9:54 дп
    Permalink

    А почему дети Малоритской гимназии не могут оказать такую же помощь государственному приюту как частному ведь животные одинаковые ведь они бездомные и в государственном приюте будут работать милосердные люди. Частник без выгоды не будет работать хватит увеличивать свое состояние за счет бедных животных.

  • 16.12.2016 в 9:57 пп
    Permalink

    Вообще, сколько можно рассказывать в газете о поезках в приют. Молодцы, заботятся дети о животных. Но про такую заботу рассказывают больше, чем про заботу о людях. доброта не только в отношении к братьям меньшим. может пора уже акцию в другое направление повернуть и съездить в детский дом или в больницу, где старики живут?

  • 19.12.2016 в 8:28 дп
    Permalink

    Отличие помощи людям от помощи животным- животные не умеют говорить.

  • 22.12.2016 в 9:56 дп
    Permalink

    Этот человек очень любит деньги.

  • 23.12.2016 в 1:02 дп
    Permalink

    Как мы вроде переживаем за братьев менших делаем показуху а над детьми издеваемся.

  • 04.01.2017 в 11:47 дп
    Permalink

    В шоке наша дама в Барселону больше не полетит.

  • 08.01.2017 в 3:39 пп
    Permalink

    Меня заблокировал воспитатель этой дамы. Раз берёте поборы со всех одинаково , так и дети должны быть все равны.

  • 13.01.2017 в 4:42 пп
    Permalink

    А почему гость пишет себя постоянно под номерами и так боится написать под своей клеветой фамилию и имя -Ефлакова Наталья-человек, которого заблокировали многие люди в Малорите, не желая общаться с кляузником?

  • 13.01.2017 в 6:08 пп
    Permalink

    Все люди-это Гапоник А.Л. Я кляузы неговорю я в классе сказала в глаза правду . А правда колет и ее никто не любит. Я тебя не боюсь, и не я закрываю страницы и не прячюсь. Мне нечего бояться.Я живу в отличие от тебя честно ни кого не унижая….

  • 04.02.2017 в 10:51 пп
    Permalink

    Никого не унижаю и не прячусь, поэтому пишу анонимно гадости под статьей. Все логично 😉

  • 09.02.2017 в 8:17 дп
    Permalink

    Немного удивлена, как такая абсолютно невинная и добрая акция могла вызвать столько негодования негативных эмоций. Акция была достаточно масштабной, имела цель привлечь внимание детей к проблеме бездомных животных и показать, что каждый может оказать пусть и незначительную, но все-таки помощь. Не удивительно, что акция нашла отклики в сердцах многих детей и родителей. Нельзя не отметить ту огромную работу, которую проделали и дети и учителя. У детей просто горели глаза, когда они занимались организацией акции, они сплотились и сдружились, делая общее дело, многие не могли сдержать слез и эмоций.
    Я очень благодарна учителю, за то, что поднимает такие темы, которые многие родители, в силу занятости, не могут детям объяснить. Я верю в то, что с младых ногтей впитанное доброе отношение ко всему живому останется на всю жизнь.
    А для тех, кто против таких акций, мне хочется сказать—просто пройдите мимо. Никто, никого и ни к чему не обязывает. И как говорил маленький принц А. де Сент-Экзюпери «Мы в ответе за тех, кого приручили».

  • 10.03.2017 в 2:03 пп
    Permalink

    Против акции никто нечего не имеет те люди которые меньше рисуются и меньше всех выставляют себя на показ еще больше любят животных и больше им помагают но вопрос в статье стоит по другому быть ли частному приюту или государственному а какая разница почему так автор печется за частный приют давайте будем помогать и животным государственного приюта .Проводите акцию а то когда частный приют расформировали и у автора милосердность пропала так в чем причина в любви к животным или в другом жтвотные бездомные везде одинаковые
    Автор не проходи мимо собирай акцию бездомным животным в государствнно м приюте.

  • 10.03.2017 в 2:09 пп
    Permalink

    Алена Леонидовна действительно в чем причина почему кончилась акция когда открылся государственный приют давайте будем помогатб бездомным животным.

  • 23.03.2017 в 2:00 пп
    Permalink

    Могу предположить, что акция приостановилась в связи с тем, что у автора выпускной класс, и все свободное время учителя и детей тратится на подготовку к экзаменам. А у Вас, уважаемые гости, которые даже имени своего не пишут, по-моему претензии конкретно к Гапоник А.Л. , и не важно что бы она не делала, все будет в Ваших глазах плохо. Вот подойдите лично у нее спросите, она Вам все корректно объяснит……но нет…..писать «инкогнито» гораздо интересней………..)

  • 11.04.2017 в 6:45 дп
    Permalink

    Но животные хотят кушать всегда несмотря на то ,что у автора выпускной клас коль такая сердобольность, почему пропала или причина отличие частного и государственного приюта. Лазейка закрылась

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.