Быць падобным на дзядулю

Сям’я – гэта самае галоўнае, што ёсць у кожнага з нас. Чалавеку цікава і важна ведаць свой радавод. Вось і я вырашыў даследаваць гісторыю сваёй сям’і. Чым займаюцца мае бацькі, я ведаю. А кім былі мае бабулі і дзядулі, якіх я вельмі люблю? Гэтае пытанне мяне вельмі зацікавіла.
Летам гасціў у бабулі. Мы сабраліся гуляць. Бабуля адчыніла шафу, і я ўбачыў на вешалцы прыбраны кіцель. На ім віселі нейкія значкі. Я хацеў іх узяць, але бабуля не дазволіла, растлумачыўшы, што гэта медалі і яны – памяць пра дзядулю. Вось што бабуля мне расказала.
Мой дзед, Міхаіл Васільевіч Фёдараў – афіцэр Савецкай Арміі, гвардыі маёр, інжынер. Закончыў Хабараўскае артылерыйскае вучылішча. Пачынаў сваю службу на Далёкім Усходзе. Затым паступіў у Рыжскае вышэйшае вучылішча ракетных войскаў. Пасля размеркавання быў накіраваны ў горад Гомель, дзе служыў намеснікам камандзіра батальёна. А потым яго накіравалі на будаўніцтва штаба войскаў у Вінніцы (Украіна). А яшчэ дзед прымаў удзел у будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю пускавых шахт балістычных ракет у Гомельскай вобласці.
За выдатную, верную, бездакорную службу Радзіме, добрую баявую падрыхтоўку дзядуля меў шмат узнагарод – медалёў і грамат. Вось такі ў мяне дзед! Я хачу быць падобным на яго, такім, як ён, мужным, сумленным, моцным і надзейным.
Арцём Фёдараў, вучань 2 класа ДУА “Хаціслаўская сярэдняя школа”.
Ніна Мрочка, настаўніца Хаціслаўскай сярэдняй школы.
Фота з сямейнага альбома.

Опубликовано ГЧ № 100 от 28.12.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий