Нелегальная партыя тканіны

Брэсцкія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі ў пагранічнай зоне спынілі аўтамабіль, у якім знаходзіліся двое жыхароў Мінска.
У час агляду транспартнага сродку былі знойдзены рулоны тканіны, скрынкі са шклянымі бакаламі, вясельныя сукенкі і фурнітура, на якія ў вадзіцеля і пасажыра не было суправаджальных дакументаў. Самі мужчыны патлумачылі, што даставілі груз з Мінска для перадачы невядомым у Маларыце. Аўтамабіль і ўсе рэчы былі перададзены супрацоўнікам Маларыцкага РАУС для далейшага высвятлення. Колькасць і сума перавозімых тавараў вызначаюцца.
Сяргей ДЗМІТРЫЕЎ.
НА ЗДЫМКУ: затрыманы тавар.

Опубликовано ГЧ № 9 1.02.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!