БЫЦЦАМ У КАЗЦЫ ПАБЫВАЛІ

50 работ і кампазіцый з тканіны, футра і нітак былі прадстаўлены на 8 раённай выстаўцы мяккай цацкі, якая з 27 па 30 лістапада прыцягвала ўвагу наведвальнікаў Цэнтра пазашкольнай работы. Яркія, прыгожыя сланы і чарапахі,  бегемоты і мядзведзі, зайцы і снегавікі, зробленыя рукамі школьнікаў, што наведваюць гурткі мяккай цацкі, стваралі ў зале атмасферу казкі і проста не маглі пакінуць раўнадушным. Вельмі арыгінальныя работы на навагоднюю тэму прадставілі вучаніца Ланской школы Юлія Сымонік (кіраўнік гуртка мяккай цацкі Ланской СШ Лідзія Нікрашэвіч) і вучаніца Велікарыцкай школы Марына Мартынюк (кіраўнік гуртка “Умелыя рукі” Велікарыцкай СШ Таццяна Філановіч). Зробленыя па матывах казак белыя мядзведзі Юліі і кампазіцыя “Карагод ля елкі”  Марыны занялі на выстаўцы цэнтральнае месца. Не менш цікавымі  былі і далматынцы Юліі Дацык з Радзежскай школы і Аляксандры Дубіна з гуртка “Умелыя пальчыкі” СШ №1, кампазіцыя “Хто ходзіць у госці ранкам” Дар’і Бягеза з раённай гімназіі “Салодкаежка” Марыны Саўчук з Мельніцкай БШ, прываблівыя сабачкі Марыі Штандэр з Ланской СШ.
Каля 20 лепшых работ раённай выстаўкі мяккай цацкі адпраўляюцца ў Брэст,  для ўдзелу ў абласной выстаўцы, якая размесціцца ў абласным Цэнтры маладзёжнай творчасці ў снежні-студзені.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: прыгожыя мяккія цацкі проста не могуць не падабацца дзецям.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!