Першы марш

У 115-ым зенітным ракетным палку нядаўна завяршылі падрыхтоўку па спецыяльнасцях новага папаўнення. Вялікая ўвага была, у прыватнасці,удзелена падрыхтоўцы вадзіцельскага саставу, бо ад прафесійных уменняў яго ў многім залежыць поспех выканання задач. У ходзе вучэбных збораў маладыя вадзіцелі вывучылі асаблівасці тэхнікі, на якой будуць праходзіць далейшую службу, адточвалі навыкі ваджэння ў розных умовах.
Экзаменам для іх стаў 50-кіламетровы марш. Усе маладыя салдаты паспяхова справіліся з залікамі па тэорыі і практыцы, паказалі добрыя навыкі ў ваджэнні. Сярод іх выдатныя веды прадэманстраваў радавы Дзяніс Галавей. Ён любіць тэхніку, добра водзіць машыну, таму за рулём, нягледзячы на тое, што машына для яго новая, адчувае сябе ўпэўнена.
Ваеннаслужачы родам з Маларыты. Ён паспеў атрымаць ужо вышэйшую адукацыю, абзавесціся сям’ёй. У армію Дзяніс пайшоў з жаданнем і прызнаецца, што жонка падтрымала яго ў гэтым рашэнні. У ходзе службы радавы Галавей імкнецца праявіць сябе з лепшага боку.
Ва ўрачыстай абстаноўцы за маладымі салдатамі замацавана баявая тэхніка. Ужо зусім хутка яны прадэманструюць атрыманыя навыкі ў ходзе заняткаў па баявой гатоўнасці.
Дзяніс БАКУР, намеснік камандзіра дывізіёна па ідэалагічнай рабоце.
НА ЗДЫМКУ: радавы Дзяніс ГАЛАВЕЙ.

Опубликовано ГЧ № 9  1.02.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!