Вынаходлівы гімназіст

Мікіта Бакунін, вучань 11 “В” класа раённай гімназіі, на заключным этапе абласной навукова-даследчай канферэнцыі “З навукай у будучыню” прадстаўляў дзве даследчыя работы. Адна з іх – “Стварэнне гульні “Пакары вяршыню” на Java Script”, (секцыя “Інфарматыка”, кіраўнік Алёна Віктараўна Ляўковіч, настаўнік інфарматыкі) – адзначана дыпломам ІІ ступені, другая (падрыхтаваная ў сааўтарстве з Лізаветай Саўчук) – “Краязнаўчы інфармацыйны праект “Электронная энцыклапедыя Маларыты”, секцыя “Геаграфія”, кіраўнік Таццяна Аляксееўна Мартынюк – дыпломам ІІІ ступені.
– Над даследаваннем пад кіраўніцтвам Алёны Віктараўны я працаваў 2 месяцы, – гаворыць Мікіта. – Тэма работы мяне зацікавіла адразу, таму што яна супадае з маімі зацікаўленасцямі і будучай прафесіяй. Планую паступаць ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, каб набыць спецыяльнасць вэб-дызайнера.
– А ў чым сутнасць гульні?
– Cюжэт яе наступны. Галоўны герой прылятае на чужую планету, каб узбагаціцца. Па дарозе яму, вядома ж, сустракаюцца мясцовыя жыхары, якія спрабуюць перашкодзіць. Мэта гульні – сабраць як мага больш сродкаў і дасягнуць вяршыні.
– Мікіта, у чым практычная значнасць даследавання?
– Распрацаваную гульню можна выкарыстаць для выпрацоўкі хуткасці рэакцыі, мыслення. Яна таксама можа быць навучальным узорам падчас урокаў праграміравання, таму што для яе стварэння была выкарыстана мова сцэнарыяў Java Script.
Мікалай
НАВУМЧЫК.

На здымку: Алёна Віктараўна Ляўковіч і Мікіта Бакунін, вучань 11 “В” класа Маларыцкай раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 11 от 8.02.17г.

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий