ЯК У ШАКАЛАДЗЕ

Калі ў такім не­вя­лікім горадзе, як наш, адкрываецца больш прыватных прадпрыемстваў, прычым, не гандлёвых, а па аказанні бытавых паслуг, гэта гаворыць пра многае. І найперш, што не перавяліся людзі, якія, насуперак усяму, не баяцца рызыкаваць, арганізоўваць сваю справу, бізнес на сваім месцы. Пры гэтым даюць магчымасць працаўладкавацца і іншым.
Наталля Рачкевіч, інды­відуальны прадпрымальнік, летась у красавіку адкрыла ў нашым райцэнтры сваю ўласную цырульню. Але на гэтым не спынілася. Як чалавек апантаны сваёй прафесіяй, ініцыятыўны, творчы, смелы, Наталля вырашыла развіваць сваю справу далей. І вось нядаўна ў горадзе пачала працаваць яшчэ адна цырульня — “Шакалад”- прыватнага ўні­тарнага прадпрыемства «Студыя «Найтлі» індывідуальнага прадпрымальніка На­таллі Рачкевіч.Што ў цырульні асаблівага? Не толькі нязбітая назва, але і шыкоўныя ўмовы працы, бытавыя для работнікаў цырульні і для кліентаў. Размясцілася цырульня ў адным з дамоў па вуліцы Савецкай, дзе некалі працаваў магазін”Камісійныя тавары”. Заснавальнік прадпрыемства зрабіла тут добры рамонт, набыла ў цырульню сучаснае абсталяванне, інструменты, стварыла ўсе неабходныя бытавыя ўмовы, каб у цырульні было камфортна не толькі работнікам яе, але і кліентам. Скажам, калі апошнім давядзецца чакаць сваю чаргу, яны могуць адпачыць ва ўтульным холе на канапе, паглядзець тэлевізар, пазнаёміцца з накірункамі моды ў спецыяльных часопісах. Каб пашырыць сферу паслуг, была неабходнасць стварыць 4 працоўныя месцы. Такім чынам, у “Шакаладзе” можна будзе скарыстацца ўсімі відамі цырульніцкіх паслуг як жанчынам, так і мужчынам, а таксама дзецям. Акрамя таго, тут будзе працаваць майстар па манікюры. Зрэшты, скарыстацца паслугамі можна ў парадку жывой чаргі, а можна, папярэдне запісаўшыся. Графік работы цырульні таксама зручны. Спецыялісты будуць працаваць штодзённа, акрамя нядзелі. Прымальныя, на мой погляд, і цэны.Што яшчэ важна? Усе майстры, якія будуць працаваць у “Шакаладзе”, у сваёй справе не навічкі, а з вопытам работы. Прычым, з немалым. Цырульнікі Людміла Трус, Алёна Белазаровіч, Людміла Сачык, як і майстар па манікюры Ірына Сурыгіна напрацоўвалі вопыт у цырульнях нашага горада. І не толькі. -Мы вельмі задаволены,што трапілі сюды, — гаварылі работніцы цырульні, — бо хацелі працаваць у такога работадаўцы, як Наталля. Ведаем яе даўно і як вельмі прыстойнага наймальніка.Дарэчы, калектыў “Шакалада” забяспечаны ўсімі сацыяльнымі гарантыямі. І мае намер працаваць так, каб трымаць марку дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства Наталлі Рачкевіч. А яна заваявала мно­гіх сваіх кліентаў як высокім пра­фесіяналізмам, так і ветлівасцю, камунікабельнасцю, тактоўнасцю і многімі іншымі добрымі якасцямі, якімі абавязкова павінен валодаць спецыяліст сферы паслуг.У кароткім інтэрв’ю карэспандэнту райгазеты Наталля прызналася, што шчыра хоча, каб узровень прафесіяналізму работніц цырульні ”Шакалад” заўсёды адпавядаў тым патрабаванням, якія прад’яўляюць кліенты, а гэта значыць, каб яны з любоўю адносіліся да сваёй работы, пастаянна самаўдасканальваліся, ішлі ў нагу з модай, толькі радавалі наведвальнікаў цырульні, узнімалі ім настрой, дарылі пазітыў, тым самым заваёўвалі аўтарытэт прадпрыемству, дзе працуюць.

Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: На здымках: май­ст­ры-цырульнікі Люд­­міла ТРУС і Алёна БЕ­ЛАЗАРОВІЧ; майстар па манікюры Ірына СУРЫГІНА (у цэнтры); дырэктар прадпрыемства На­талля Рачкевіч. Людміла САЧЫК за работай.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 13 от 15.02.17 г.

Поделиться:
  • 6
  • 42
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!