Рэгістраваць гісторыю краіны

Штодня ў органы загса прыходзяць людзі, каб дакументальна аформіць самыя значныя падзеі ў жыцці: нараджэнні, смерць, шлюб ці яго скасаванне, усынаўленне, устанаўленне бацькоўства. Кнігі запісаў актаў грамадзянскага стану захоўваюць звесткі аб важнейшых этапах жыцця кожнага з нас. А гісторыя жыцця асобнага чалавека, яго сям’і – гэта гісторыя краіны. Што дабавіў у гэтую гісторыю мінулы 2016 год? Аб гэтым карэспандэнту “Голасу часу” расказала начальнік аддзела загса Наталля Камянчук.

— Наталля Мікалаеўна, колькі зроблена за мінулы год у раёне за­пісаў актаў грамадзянскага стану?
— 904, з іх 553 — аддзелам загса райвыканкама і 351 – сельвыканкамамі раёна.
— З’яўленне на свет дзетак – прыемная падзея і для бацькоў, і для грамадства. Колькі нараджэнняў зарэгістравана ў раёне летась?
— У 2016 годзе органамі, якія рэгіструюць акты гра­мадзянскага стану, за­рэгістравана 344 нараджэн­ні (у 2015 годзе — 346). А гэта 196 хлопчыкаў і 148 дзяўчынак. Двайная радасць прыйшла ў шэсць сем’яў. Першынцы нарадзіліся ў 109 сем’ях. У 125 сем’ях нованароджанае дзіця было другім. Статус мнагадзетнай сям’і з нараджэннем трэцяга дзіцяці набылі 70 сем’яў. У 29 сем’ях нарадзілася чацвёртае дзіця, у 6 – пятае, у 3 – шостае, у 2 – восьмае.
— Важна, каб да нара­джэння дзетак мама і тата падыходзілі вельмі адказна. Які сярэдні ўзрост бацькоў?
— Сярэдні ўзрост маці – 27 гадоў, бацькі – 29 гадоў.
— З нараджэннем дзіцяці бацькам трэба выбраць імя, што вельмі важна і ад­казна. Якія імёны часцей за ўсё давалі сваім дзеткам мамы і таты?
— Самыя папулярныя імё­ны, якія давалі бацькі нованароджаным дзяўчынкам, — Марыя (12), Ганна (11), Настасся (8), Сафія (8), Дар’я (7), Кацярына (7), Ксенія (7), Паліна (7). У хлопчыкаў больш распаўсюджаныя імёны Кірыл (13), Арцём (12), Дзмітрый (10), Цімафей (9), Багдан (8), Іван (8), Мацвей (8), Ягор (7).
— Напэўна, сустракаліся і рэдкія імёны?
— Так, сустракаліся. Дзяў­чынкам давалі такія імёны, як Бажэна, Эмілія, Міланія, Іванна, Арыядна, Злата, Дарына. Хлопчыкаў называлі Рувім, Эмільян, Марцін, Прохар, Касьян, Гардзей, Елісей.
— Цяпер нярэдкія вы­пад­кі, калі дзіця нара­­- д­жаецца па-за шлюбам. Загсы рэгіструюць ак­ты аб устанаўленні баць­коўства. Што сведчыць статыстыка аб такіх за­пісах?
— Аддзелам загса за­рэгістравана 18 за­пісаў актаў аб уста­наў­ленні бацькоўства, сельвыканкамамі – 12.
— Колькі ў раёне за­рэ­гістравана шлюбаў?
— У 2016 годзе зарэ­гіст­равана 135 актаў аб заключэнні шлюбу (у 2015 годзе – 179). 118 шлю­баў зарэгістраваны ва ўрачыстай абстаноўцы.
— Ці часта рэгіструюцца шлюбы з замежнымі гра­ма­дзянамі?
— Летась колькасць такіх шлюбаў паменшылася. Іх было зарэгістравана 19. 16 шлюбаў заключаны з грамадзянамі Украіны, 2 – з грамадзянамі Расій­с­кай Федэрацыі, 1 – з грамадзянінам Італьянскай Рэспублікі. У 2015 го­дзе рэгістрацый шлюбаў з замежнымі грамадзянамі было 28.
— А што можна сказаць аб сярэднім узросце жа­ніхоў і нявест?
— Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб жаніхоў – 29 гадоў, нявест – 27 гадоў. Летась было зарэгістравана 2 шлюбы, калі жаніхом і нявестай былі непаўналетнія. У 2015 годзе такіх шлюбаў было 5.
— Нельга абысці і яшчэ адзін дэмаграфічны паказчык – смяротнасць…
— Летась было зарэгі­стравана 375 запісаў актаў аб смерці. 169 фактаў смер­ці зарэгістравана ад­дзе­лам загса, 206 – сельвыканкамамі. Сярэдні ўзрост тых, хто памёр: мужчын – 66 гадоў, жанчын – 77 гадоў.
— Органы загса — гэта праваднікі дзяржаўнай палітыкі ў сферы падтрымання інстытута сям’і і паляпшэння дэ­ма­графічнай сітуацыі ў краіне. Чым гэта можна пацвердзіць?
— Так, разнастайныя сямейныя мерапрыемствы сталі неад’емнай часткай нашай работы. Вялікая ўвага надаецца ўрачыстым мерапрыемствам. Аддзелам загса па жаданні грамадзян праводзяцца ўрачыстыя рэгістрацыі нованароджаных, маладых і іншыя сямейныя святы. Мэта такіх свят – павышэнне аўтарытэту сям’і і грамадскай яе значнасці. Бо калі больш будзе ў нас шчаслівых сем’яў, лепшым будзе наша грамадства, мацнейшай — наша дзяржава.
— 2017 год для органаў загса юбілейны. А таму хацелася б выказаць пажаданне, каб у гэты год у нашым раёне больш нараджалася дзетак, часцей гучаў марш Мендэльсона, каб ваш калектыў з задавальненнем выконваў важную і адказную місію рэгістрацыі актаў грама­дзянскага стану.
— Дзякую.

Гутарыла Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!