Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в.Збураж

У дакументах, што дайшлі да нашага часу, першае ўпамінанне пра Збуражскую царкву датуецца 1679 годам. У 1862г. святар Кіпрыян Дружылоўскі ў сваім доме адкрыў школу для вясковых дзяцей. У 1894г. царква ў гонар найпадобнейшага Сімяона Столпніка згарэла. Сінод для аднаўлення цаглянага храма выдзеліў 18633 царскія рублі. Будаўніцтва пачалося ў 1908г., завяршылася – у 1910г. Узведзеную царкву асвяцілі ўжо ў гонар Пакрова Божай Маці. Восенню 1943 г. ля вёскі праходзілі жорсткія баі паміж  партызанамі і акупантамі. У час аднаго з іх царква была моцна абстраляна, а затым – спалена. 26 сакавіка 1991 г. асвячаецца першы камень пад фундамент Свята-Пакроўскага храма. Новая цагляная царква была пабудавана ў 1993г. Яна вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й паловы ХІХ ст. Падоўжана-восевую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда.
27 чэрвеня 2006 г. настаяцель Замшанскага храма святар Алексій Ярэмко назначаецца абслугоўваць Збуражскі прыход.
На здымку: царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в.Збураж.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в.Збураж: 1 комментарий

  • 10.01.2011 в 4:59 пп
    Permalink

    Дзякуй Богу, што ў нашым краі адраджаецца вера! Але шкада, што знікаюць багацешыя традыцыі нашага тутэйшага дойлідства. Паглядзіце, колькі хараства ёсць у старадаўніх драўляных храмах! А цяперашнія сілікатныя выглядаюць лапідарна і нецікава. Па мойму…

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!