новыя імёны маларытчыны

У Брэсцкім абласным Палацы прафсаюзаў прайшоў 2-гі этап рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі -2017”. Удзельнікамі яго былі работнікі сістэмы аховы здароўя. Наш раён на конкурсе прадстаўляла інструктар-дэзынфектар раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аксана Саўчук.

Яна выканала песню Согдзіяны “Птушка без крыла” і выйшла ў лік 6 лепшых выканаўцаў, якія будуць прымаць удзел у фінальным туры конкурсу. Аксана, як і 5 астатніх удзельнікаў 2 этапу рэспубліканскага творчага спаборніцтва, заахвочана Дыпломам.
У інтэрв’ю карэспандэнту райгазеты Аксана Саўчук расказала, што спяваць яна любіць з дзяцінства. Калі вучылася ў маларыцкай сярэдняй школе №3, удзельнічала ў розных конкурсах мастацкай самадзейнасці. Не ігнаравала іх таксама і калі была студэнткай Пінскага медвучылішча.
— У конкурсе такога ўзроўню,-дзялілася Аксана,-я ўдзельнічала ўпершыню. Што прыемна ўразіла? Што ўсе канкурсанты паказалі высокі ўзровень выканання песень, адчувалася, што яны маюць дачыненне да творчасці, любяць музыку, разумеюць яе, любяць спяваць. Мне было прыемна пазносіцца з кожным з іх, бо было чаму ў іх павучыцца.
— А чаму ты выбрала менавіта гэтую песню?
— Мне яна вельмі падабаецца сваёй меладычнасцю, словы яе таксама не могуць не кранаць душу.
— Што ж, поспехаў табе, Аксана. Будзем спадзявацца, што ты яшчэ не раз праславіш наш раён.
— Дзякую.
Ірына КАСЦЕВІЧ. На здымку: дыпламант 2 этапу рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі 2017” Аксана Саўчук.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 20 от 11.03.17г.

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!