Святлана, светлая душа

Прыватны магазін індывідуальнага прадпрымальніка Святланы Наумчык (на здымку) працуе менш чым год, але стаў запатрабаванай гандлёвай кропкай для мясцовых жыхароў. І хоць знаходзіцца ён непадалёку ад магазінаў райспажыў­таварыства, суседства гэтае добрае.
Узяць хоць бы такі факт: тры дні завозу хлеба сюды  ўзгоднены з трыма днямі завозу яго ў магазін райспажыўтава­рыства. Скажам, калі туды прывозяць хлеб у сераду, то ў магазін Святланы ў чацвер. Адным словам, хлеб у Радзеж паступае кожны дзень, і жыхары маюць магчымасць купляць яго свежым. У прыватным магазіне асартыментны пералік налічвае больш чым 100 найменняў тавараў. Плошча магазіна, праўда, зусім невялічкая, і тавар завозіцца ў невялікай колькасці, а значыць, і не залежваецца. Кропка напрамую працуе з Брэсцкім мясакамбінатам, “Савушкіным прадуктам”, з брэсцкімі і кобрынскімі базамі “Белафрут”, “Айтадор”, “КобрынБакалея”.
А яшчэ, як адзначалі жыхары, тут ветлівы і добры прадавец, якая заўжды ідзе насустрач пажаданням і просьбам пакупнікоў. “Святлана, светлая душа” – інакш не скажаш.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Святлана, светлая душа: 1 комментарий

  • 11.03.2014 в 5:42 пп
    Permalink

    Малорита | Голас часу — Святлана, светлая душа
    [url=http://www.g1107j6xl33c4h23nvi2zo02v

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!