Калі дзейнасць не зарэгістравана

У сродках масавай інфармацыі, глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт пастаянна з’яўляецца інфармацыя аб выяўленых фактах незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці і выніках яе ажыццяўлення. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць часткай 1’ артыкула 12.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць. Але, нягледзячы на гэта, многія грамадзяне працягваюць далей займацца дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі. 

Падатковыя органы пастаянна выяўляюць такіх грамадзян, эканамічныя суды прыцягваюць іх да адміністрацыйнай адказнасці, прычым у некаторых выпадках штрафы максімальныя, канфіскуецца даход, атрыманы ад такой дзейнасці, рэчы і сродкі ўчынення адміністрацыйнага правапарушэння.У адносінах грамадзян, якія ажыццяўляюць незаконныя перавозкі пасажыраў, прымаюцца пастановы аб канфіскацыі транспартных сродкаў.
Прыкладаў прыцягнення да адмі­ні­стра­цыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць шмат, як і сфер дзейнасці, у якой яна ажыццяўляецца (продаж прадуктаў харчавання, адзення, пасцельных рэчаў, аўтамабільных запчастак, мэблі, паслугі перавозкі пасажыраў і грузаў, рамонт бытавой тэхнікі і кватэр, тэхнічнае абслугоўванне транспартных сродкаў, будаўнічыя работы і інш.).
Пакупнікі тавараў, работ (паслуг) у асоб, якія ажыццяўляюць незарэгістраваную прадпрымальніцкую дзейнасць, не маюць магчымасці абараніць свае правы як спажыўцы.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Маларыцкім раёне (кабінет № 36).
Іна КАЛЕНДА, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Опубликовано ГЧ № 25 от 29.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий