ТЭОРЫЯ ПАЛЯВАННЯ

 На мінулым тыдні на базе Маларыцкай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (БТПР) прайшоў абласны практычны семінар з удзелам старшыні абласной структуры Уладзіміра Юргеля.

Асноўная тэма семінара – арганізацыя і правядзенне вясновага палявання. На мерапрыемства былі запрошаны дырэктары і паляўніцтвазнаўцы «БТПР» вобласці.
Удзельнікі семінара аб­­мяркоўвалі парадак ар­ганізацыі і правядзення камерцыйных тураў для беларускіх і замежных грамадзян. Асабліва адзначалася, што тут га­лоў­нае – выконваць усе правілы і законы, бо кліенту паляванне павінна прыносіць задавальненне і радасць, а не судовыя цяжкасці.
Удзельнікам было прад­стаўлена адмысловае абсталяванне для палявання на гусака пералётнага і качара, а менавіта скрадкі – спецыяльныя схованкі, пры адсутнасці якіх паляванне забаронена.
На семінары таксама аб­меркавалі пытанні палявання на слонку (вальд­шнеп – русск.), выкарыстання вабікаў (манок – русск.), пудзілаў, профіляў, падсадных гусакоў і качак, апошнія былі прадэманстраваны.
Павел КАНАНОВІЧ.
Фота аўтара.

Опубликовано Гч № 26 от 1.04.17 г.

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий