У вёску – з песнямі і карыснай інфармацыяй

Дайсці да кожнага ча­лавека, даведацца аб яго праблемах і дапамаг­чы — вось галоўныя задачы службы сацыяль­нага аб­слугоўвання. І над вы­рашэннем іх пастаян­на працуюць спе­цыялісты Маларыцкага тэры­та­рыяль­­­нага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Адзін з накірункаў работы аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі — арганізацыя выязных сацыяльна-куль­тур­ных мерапрыемстваў, якія право­дзяцца ў цесным супрацоўніцтве з творчым калектывам аў­таклуба Маларыцкага раённага цэнтра культуры. З пачатку года такія мерапрыемствы былі праведзены ў вёсках Дворышча, Збураж, Мельнікі, Замшаны, Пажэжын, Масевічы, Дрочава. У іх прыняло ўдзел больш за 150 вяскоўцаў.
Сустрэчы з жыхарамі не­вялікіх і аддаленых населеных пунктаў праводзяцца не толькі для таго, каб арганізаваць іх культурны адпачынак, але і напомніць аб мерах асабістай, маёмаснай і пажарнай бяспекі, аб правілах знаходжання ў пагранічнай зоне і паласе, а яшчэ, каб даць магчымасць вяскоўцам сустрэцца, пагутарыць, абмяняцца навінамі, адным словам, атрымаць душэўную асалоду. Актыўнымі ўдзельнікамі такіх мерапрыемстваў з’яў­ляюцца прадстаўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, міліцыі, аддзела пагранічнай службы “Маларыта”, старшыні сельвыканкамаў. Ад спецыялістаў тэрытарыяльнага Цэнтра жыхары вёсак даведваюцца аб пераліку сацыяльных паслуг, якія аказвае Цэнтр. Уся гэтая інфармацыя патрэбна кожнаму чалавеку, каб, сутыкнуўшыся са складанай жыццёвай сітуацыяй, ён не заставаўся сам-насам са сваімі праблемамі, а дакладна ведаў, куды можна звярнуцца за дапамогай.
Вольга АЛЕСІК, спецыяліст аддзя­лення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы з вяскоўцамі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 29 от 12.04.17г.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!