Ганаровае права – у гімназістаў

16 каманд юных інспектараў дарожнага руху ўстаноў адукацыі раёна аспрэчвалі званне мацнейшых ў 5 конкурсах: “Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР”, “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху”, “Фігурнае ваджэнне веласіпеда”, “Аказанне першай медыцынскай дапамогі”, ”Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне”. На кожным этапе ацэньвалася выступленне як у камандным, так і ў асабістым заліках.
Напрыклад, у выпрабаванні “Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР” лепшай стала каманда Лукаўскай СШ. У конкурсе “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху” лідарства захапілі ЮІРаўцы з Ланской СШ. Фігурнае ваджэнне веласіпеда выйгралі гімназісты. Лепш за ўсіх першую медыцынскую дапамогу змаглі аказаць вучні з Радзежскай СШ. Самымі высокімі баламі агітацыйна-мастацкае прадстаўленне журы адзначыла канкурсантаў з Макранскай СШ.
Згодна з выніковым пратаколам пера­можцамі раённага злёту-конкурсу юных інспектараў дарожнага руху лепшымі сталі атрады ЮІРаўцаў раённай гімназіі (І месца, кіраўнік каманды Леанід Лук’янчук), Мельніцкай БШ (ІІ месца), СШ №2 (ІІІ месца). І каманды-лідары, і юныя інспектары-пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Каманда юных інспектараў дарожнага руху раённай гімназіі атрымала права прадстаўляць раён на занальным злёце-конкурсе. Ён пройдзе 21 красавіка ў г. Камянец.
Пажадаем гімназістам-ЮІР
удачы і поспеху!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: спаборнічаюць юныя інспектары дарожнага руху Маларытчыны.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 30 от 15.04.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий