Прафілактыка на практыцы

У пачатку года ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна З., які нанёс цяжкія цялесныя пакалечанні свайму сыну. Работнікі міліцыі пастаянна праводзяць прафілактычную работу з асобамі, што найбольш схільны да правапарушэнняў. Нямала злачынстваў учыняюць асобы ў нецвярозым стане. І гэта не толькі злачынствы супраць жыцця і здароўя грамадзян, але і ў сферы сямейна-бытавых адносін.
У прыватнасці, супрацоўнікі міліцыі па месцы жыхарства наведалі 72 асоб, якія ўзяты на ўлік у аддзяленні аховы правапарадку і крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела ўнутраных спраў, праведзена 95 прафілактычных гутарак, грама­дзянам аб’яўлена 16 афіцыйных папярэджанняў аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзін, уручана 12 копій аб правядзенні прафілактычнага ўліку, вынесена 2 абаронныя прадпісанні з высяленнем з сумеснага з іншымі членамі сям’і жылога памяшкання. Узбуджаны 2 крымінальныя справы прэвентыўнай накіраванасці: па ч. 1 арт. 154 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах грамадзяніна В., які дапускаў насілле ў адносінах сястры (катаванне); па арт. 186 КК Рэспублікі Беларусь (пагроза забойствам). Судом прынята рашэнне аб накіраванні на прымусовае лячэнне ва ўмовах ЛПП у адносінах 6 грамадзян. У перыяд правядзення мерапрыемстваў у ЛПП накіравана 8 асоб.
За час правядзення комплексу мерапрыемстваў з незаконнага абароту забрана 37 літраў алкагольнай прадукцыі. Аб любых фактах абароту алкагольнай прадукцыі просім паведамляць на “гарачую лінію” па тэлефонах 8-01651-2-21-03 альбо “102”, на лінію упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама 8 (0162) 20-16-47 альбо 27-54-98.
Хацелася б таксама напомніць, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае ананімная “гарачая лінія” для асоб, якія пацярпелі ад дамашняга насілля (8-801-100-8-801). Званок са стацыянарнага тэлефона бясплатны. Не заўжды чалавек, які падвержаны дамашняму насіллю, гатовы паведаміць аб гэтым у міліцыю. Многія баяцца штрафаў, якія адбіваюцца на сямейным бюджэце, а таксама пакарання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, якое вынесена ў адносінах блізкага чалавека. Але нельга дапускаць насілля ў любым яго праяўленні. Кожны, хто ўчыніў правапарушэнне ці злачынства, павінен абавязкова панесці заслужанае і справядлівае пакаранне.
Наталля ПРАКАПУК,
старшы ўчаст­ковы інспектар райаддзела міліцыі.

Опубликовано ГЧ № 31 от 19.04.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.