Прафесія адважных

Прафесій, у аснове якіх выратаванне жыцця іншых людзей, рызыкуючы сваім, адзінкі. Нягледзячы на тое, што дзейнасць многіх людзей накіравана на бяспеку, клопат аб захаванні жыцця і здароўя людзей, ад надзвычайных сітуацый ніхто не застрахаваны. Прафесія вы­ратавальніка-пажарнага якраз і выдзяляе смельчакоў, якія здольны перамагчы страх у барацьбе за жыццё іншых людзей. За дзень у краіне можа здарыцца некалькі дзясяткаў пажараў ці іншых надзвычайных сітуацый. У такіх выпадках самымі першымі прыходзяць на дапамогу пацярпелым  менавіта выратавальнікі-пажарныя. Кожны дзень яны выратоўваюць людзей. 

Атрымаць дыплом аб вышэйшай аду­кацыі і ў будучым стаць афіцэрам-выратавальнікам можна ва Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Мы з гонарам можам адзначыць нашых работнікаў, якія нясуць службу пасля заканчэння ўніверсітэта, – Арцёма Германюка (інспектара інспекцыі нагляду і прафілактыкі) і Сяргея Сыча (начальніка каравула), якія паспелі ўжо зарэкамендаваць сябе як высокакваліфікаваныя спецыялісты.
Паступаць ва ўніверсітэт могуць як юнакі, так і дзяўчаты – выпускнікі 11-х класаў. Курсанты забяспечваюцца месцамі для пражывання, для іх арганізуецца харчаванне, іх забяспечваюць форменным абмундзіраваннем, выплачваюць грашовае забеспячэнне, можна бясплатна навучыцца практычнаму ваджэнню аўтамабіля, атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “В”, прадугледжана дзяржаўнае страхаванне і медыцынскае абслугоўванне. Матэрыяльнае і тэхнічнае аснашчэнне ўніверсітэта — адно з лепшых у рэспубліцы. Тэрмін навучання ва ўніверсітэце – 4 гады. У навучальнай установе створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі асобы. Курсанты маюць магчымасць праводзіць навуковыя даследаванні пад кіраўніцтвам выкладчыка, займацца спортам (дзейнічае 11 спартыўных секцый), папоўніць творчыя калектывы (КВЗ, вакальна-інструментальны ансамбль, харэаграфічныя групы). Выпускнікам універсітэта прысвойваецца першае спецыяльнае званне “лейтэнант унутранай службы” і гарантавана працаўладкаванне і забеспячэнне першага працоўнага месца.
Для ўдзелу ў конкурсе на паступленне неабходна звярнуцца да 30 красавіка ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях ці патэлефанаваць на нумар 22-4-90, каб атрымаць дакладную інфармацыю аб правілах прыёму ва ўніверсітэт.
Павел ПАЛУЯН, намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.
НА ЗДЫМКАХ: Арцём ГЕРМАНЮК і Сяргей СЫЧ.

Опубликовано ГЧ № 31 от 19.04.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.