Каб засцерагчы пажылых

40 асоб, якія знаходзяцца на пра­філактычным уліку па катэгорыі “тыя, хто злоўжывае спіртным”, пражываюць сумесна з пажылымі сваякамі. А гэта значыць, што абстаноўка ў такіх сем’ях заўсёды небяспечная, можа спрыяць учыненню правапарушэнняў і злачынстваў у адносінах да пажылых. Вось чаму ў час правядзення прафілактычных мерапрыемстваў ас­ноўнай задачай з’яўляецца наведванне адзінокіх пенсіянераў па месцы жыхарства.
З сацыяльнымі і банкаўскімі работнікамі, супрацоўнікамі паштовых аддзяленняў праводзяцца інструктажы па захаванні мер бяспекі пажылых людзей. Хацелася б напомніць, што дзейсным метадам засцярогі сябе і сваіх блізкіх ад злачынных замахаў з’яўляецца абсталяванне кватэр, дамоў, гаражоў сродкамі і сістэмамі трывожнай сігналізацыі, устаноўка сістэм трывожнай сігналізацыі для экстраннага выкліку нарада міліцыі.
Калі ў адносінах вас і вашых блізкіх учынена супрацьпраўнае дзеянне, трэба неадкладна праінфармаваць аддзел унутраных спраў аб гэтым факце. Праяўляйце пільнасць, атрымліваючы інфармацыю аб падазроных і пабочных людзях, асобах цыганскай нацыянальнасці, якія пасяліліся ў вашай мясцовасці ці займаюцца гандлем. Не будзе лішнім паведаміць аб гэтых грамадзянах супрацоўнікам міліцыі. А калі вы сталі сведкай альбо ахвярай злачыннага пасягальніцтва – неадкладна тэлефануйце на нумар кругласутачнай “гарачай лініі” – 8-01651-2-21-03 альбо “102”.
Наталля ПРАКАПУК, старшы ўчастковы інспектар райаддзела міліцыі.

Опубликовано ГЧ № 31 от 19.04.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.