У камітэце Дзяржкантролю ПРАМАНІТОРЫЛІ І ВЫЯВІЛІ

Камітэт дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці ў канцы красавіка г.г. правёў кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў сельгасарганізацыях Маларыцкага раёна. Было ўстаноўлена, што ў многіх з іх па тэхнічных прычынах прастойвала сельгастэхніка. А гэта сведчыць: на месцах не былі прыняты своечасовыя меры па яе рамонце.
Такім чынам, у ААТ”Хаціслаўскі” з-за няспраўнасці прастойвалі 10 трактараў з 42 ці 24 % ад наяўных. З верасня прастойвалі 2 пагрузчыкі “Амкадор” і ВМЕ-1560”. Не эксплуатаваўся таксама і трактар “Беларус 3022” з-за выхаду са строю рухавіка. Акрамя таго, у памяшканні майстэрань на рамонце стаялі яшчэ 7 трактараў, якія выйшлі са строю ў красавіку гэтага года.
У ААТ”Гвозніца” з 2 кукурузных сеялак спраўнай была толькі адна.
У ААТ”Макраны” з-за выхаду са строю рухавіка прастойваў трактар “Джон-Дір”. А рухавік трактара ”Беларус -1221” з чэрвеня 2016 года быў на рамонце на Бярозаўскім маторарамонтным заводзе. З-за таго, што ў заказчыка няма грошай разлічыцца, трактар ніхто не аднаўляў.
Варта адзначыць, што з-за запазычанасці за электраэнергію (200 тыс. руб.) у рамонтных майстэрнях у Макранах адключылі святло. Для правядзення розных зварачных і іншых работ тут выкарыстоўваюць генератар.
У некаторых сельгасарганізацыях раёна выяўлены шэраг сур’ёзных недахопаў, што датычаць парушэнняў галіновых рэгламентаў, а менавіта сістэмы прымянення мінеральных удабрэнняў, хімахоўных мерапрыемстваў, апрацоўкі глебы і інш.
Без унясення фосфарных удабрэнняў пасеяны ўсе яравыя культуры ў ААТ ”Хаціслаўскі”. Не дастаткова тут уносілі калійныя і азотныя ўдабрэнні. А ў ААТ ”Макраны” на ўсёй плошчы сяўбы фосфарныя і азотныя ўдабрэнні не ўносілі наогул.
З-за адсутнасці дастатковай колькасці азотных удабрэнняў у некаторых гаспадарках раёна марудна вядуць падкормку азімых культур, шматгадовых траў і сенажацей.
Пры дэфіцыце мінеральных удабрэнняў некаторыя сельгасарганізацыі не прымаюць вычарпальных мер па ўнясенні арганікі. Асаблівую заклапочанасць выклікае сітуацыя з забяспечанасцю гаспадарак сродкамі аховы раслін. Так, у ААТ “Макраны”, ААТ”Арэхава” на момант праверкі адсутнічалі гербіцыды для хімпраполкі азімых зерневых культур.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.