Ферма “Лясная” – лепшая ў вобласці

Калектыў фермы “Лясная” прад­­прыемства “Савушкіна” сабраўся разам не выпадкова. Жывёлаводы сустракалі гасцей – старшыню абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіла Юхімука, выканаўчага дырэктара абласнога аграпрамысловага саюза Мікалая Казака, начальніка аддзела вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Юлію Леванчук, старшыню Маларыцкага райвыканкама Мікалая Шума і старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Марушава.

Усе яны прыехалі, каб павін­шаваць калектыў з пе­рамогай у абласным спаборніцтве, якое ўжо дру­гі год праводзяць сумесна абласное аб’яднанне пра­ф­саюзаў, аграпрамысловы саюз і абласны камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні. У групе малочнатаварных ферм з надоем малака больш за 7 тысяч кілаграмаў жывёлаводы фермы “Лясная” прадпрыемства “Савушкіна” занялі першае месца ў вобласці.

— Маларыцкі раён па вы­творчасці малака за І квартал — у пяцёрцы лепшых у вобласці і 18-ы — сярод 118-ці раёнаў у рэспубліцы. У гэтых заслугах асноўная роля калектыву прадпрыемства “Савушкіна”, — адзначаў, віншуючы жывёлаводаў з перамогай, старшыня абласнога камітэта прафсаюза ра­ботнікаў АПК Міхаіл Юхімук. Загадчыцы фермы “Лясная” Валянціне Крэнь ён перадаў Ганаровы дыплом, якім узнагароджаны калектыў за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака, і сертыфікат на грашовую прэмію для ўсіх членаў прафсаюза. Падарунак атрымаў калектыў і ад абласнога аграпрамысловага саюза.
Шчыра павіншаваў жывё­лаводаў і выказаў падзяку калектыву за старанную працу старшыня Маларыцкага рай­выканкама Мікалай Шум. Ён адзначыў, што “Савушкіна” – валаўтваральнае прадпрыемства. Яно паказвае прыклад, на яго раўняюцца іншыя. А значыць, трэба быць заўжды на вышыні.
НА ЗДЫМКУ: Ганаровы дыплом ад абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК загадчыцы фермы «Лясная» Валянціне КРЭНЬ уручае Міхаіл ЮХІМУК.

Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано ГЧ № 38 от 20.05.17г.

Поделиться:
  •  
  • 20
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!