Не людзі да урны, а урна да людзей

Участак № 3, які знаходзіцца ў памяшканні Маларыцкай райаграпрамтэхнікі. Да яго “прымацаваны” і хворыя, што прахо­дзяць лячэнне ў дзень выбараў у Маларыцкай райбальніцы. На гэты раз тут такіх 42 чалавекі. Разам з членамі выбарчай камісіі накіроўваемся туды. Пацыенты з настроем сустракаюць людзей з урнай.
— Нам вельмі прыемна, што і пра нас не забылі. Мы сёння адчуваем сябе такімі грамадзянамі, як і ўсе, — кажуць яны.
— Выбірайце, за каго хочаце прагаласаваць, — гаворыць, даючы бюлетэнь, член участковай камісіі Ларыса Бандарук. – Выбіраць ёсць з каго. На гэты раз як ніколі – 10 кандыдатаў.
— Я свой выбар даўно зрабіў, — упэўнена кажа пацыент палаты № 1, жыхар Замшан Іван Токараў і акуратна выводзіць галачку насупраць прозвішча дзеючага Прэзідэнта.
Дакладна так гаворыць і На­дзея Карпук, жыхарка в. Збураж, і дадае: “Даўно вырашыла, за каго прагаласую. Няхай стараецца і далей, каб наша жыццё яшчэ лепшым было”.
Міжволі можна было адчуць і ўбачыць, што людзі выбіралі чалавека, якога ведалі па канкрэтных справах. Па жаданню прагаласаваць адчувалася, што яны свой выбар рабілі мудра, кіруючыся здаровым розумам, тым, што добра жывецца, што ад дабра дабра не шукаюць.
Пра жаданне не быць у баку ад гэтай важнай палітычнай падзеі сведчыў і той факт, што на ўчастак загадзя паступіла каля 40 просьбаў ад інвалідаў, нямоглых пенсіянераў, тых, хто не мог у той дзень дабрацца на выбарчы ўчастак, прыехаць да іх дамоў. І члены выбарчай камісіі выканалі ўсе просьбы.
— У чым, на ваш погляд, асаблівасці сёлетніх выбараў? – пацікавілася ў старшыні выбарчай камісіі Анатоля Крэня.
— Па-першае, у высокай актыўнасці і эмацыянальнасці выбаршчыкаў. Людзі ішлі сем’ямі, з добрым настроем. Датэрмінова ў нас прагаласавалі 27,5% выбаршчыкаў. Гэта больш, чым на мінулых выбарах.
— Па-другое, павышаная цікаўнасць назіральнікаў. У нас унутраных і міжнародных назіральнікаў зарэгістравана 13. Сярод іх прадстаўнікі ЗША, Францыі, якія асобых заўваг па ходу галасавання не выказалі.
Выбаршчыкі ўчастка № 3 прагаласавалі за сваю будучыню, стабільнасць, мір і спакой – больш чым 80% галасоў адда­дзена за Аляксандра Лукашэнку.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час галасавання ў райбальніцы.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Не людзі да урны, а урна да людзей: 1 комментарий

  • 25.12.2010 в 8:47 пп
    Permalink

    Добра, вось гэтае добра, што пры арганізацыі выбараў так ўважліва ставяцца да электарата.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!